7-ы Торуньскі ордэнаў Аляксандра Неўскага і Чырвонай Зоркі інжынерны полк — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Барысаў.

Гісторыя 12 жніўня 1944 года ў Маскоўскай вобласці быў сфарміраваны 7-ы матарызаваны пантонна-маставы полк. У яго склад увайшлі 6-ы і 32-гі асобныя матарызаваныя батальёны, абсталяваныя цяжкім маставым паркам (ТМП). Першым камандзірам палка стаў палкоўнік Павел Арданоўскі.

Пасля вайны полк быў перадыслакаваны ў Беларусь і перафарміраваны ў 7-ы асобны пантонна-маставы батальён.

У жніўні 2003 года на базе двух асобных батальёнаў сфарміравалі 7-ы інжынерны полк, ён быў пераведзены на новую аргштатную структуру.

Спасылкі

Катэгорыя:Палкі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Барысаў