Алданскае нагор’е — нагор’е ў Якуціі, размешчанае ў міжрэччы Алёкмы і Учура. Самы высокі пункт — 2306 м.

Нагор’е складзена пераважна гнейсамі і крышталічнымі сланцамі Алданскага шчыта. На тэрыторыі нагор’я разведаны радовішчы жалеза, медзі, золата, вугалю і слюды. У рэльефе нагор’я пераважаюць плоскія міжрэччы вышынёй да 1000 м, над якімі ўзвышаюцца хрыбты Заходнія Янгі, Сунагын, Кет-Кап. Схілы да вышыні 1200—1300 м пакрытыя лістоўнічнай тайгой, якая вышэй змяняецца камяністай тундрай.

Літаратура

Катэгорыя:Нагор’і Расіі Катэгорыя:Геаграфія Якуціі