Надзвыча́йная камі́сія па барацьбе́ з контррэвалю́цыяй, спекуля́цыяй і службо́вымі злачы́нствамі Белару́скай ССР (НК БССР) — орган, які быў утвораны ў снежні 1920 года на базе Мінскай губернскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і службовымі злачынствамі. Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны неабходнасць у спецыяльным органе, які меў надзвычайныя правы і паўнамоцтвы, адпала і надзвычайная камісія была скасавана. Яе пераемнікам стала створанае 1 сакавіка 1922 года Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры ЦВК Беларусі.
Старшыні Віктар Іванавіч Яркін (1920) Аляксандр Іосіфавіч Ротэнберг (1920—1921) Ян Калікставіч Ольскі (1921—1922)
Спасылкі Фонды Нацыянальнага архіва Беларусі
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Народныя камісарыяты БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1922 годзе