Вялі́кі Іргі́з () — рака ў Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Волга.

Даўжыня ракі 675 км. Плошча вадазбору 24 000 км². Выток ракі знаходзіцца ў адгор’ях узвышша Агульны Сырт. Рака працякае ў шырокай даліне і ўпадае ў Валгаградскае вадасховішча. Сярэдні расход вады каля 23 м³/с (21,8 м³/с каля горада ПугачоўАлексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Большой Иргиз // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Аб’ём сцёку 0,688 км³/год. Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Сярод прытокаў — Маянга, Малы Кушум, Камялік, Сакма, Сухая Аўсянка, Аўсянка, Мокрая Аўсянка, Каралык, Вялікая Глушыца і інш.

На рацэ горад Пугачоў.

Літаратура  — С. 384.

Спасылкі

Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Большой Иргиз // Научно-поаулярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Прытокі Волгі Катэгорыя:Рэкі Самарскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Саратаўскай вобласці