(«PzKpfw IV», таксама «Pz. IV»; у СССР быў вядомы таксама як «T‑IV») — сярэдні танк бранятанкавых войскаў вермахта перыяду Другой сусветнай вайны. Існуе версія, што Pz IV першапачаткова класіфікаваўся нямецкім бокам, як цяжкі танк, аднак яна дакументальна не пацверджана.
Самы масавы танк Вермахта: выпушчана 8 686 машын; серыйна выпускаўся з 1937 па 1945 год у некалькіх мадыфікацыях.
Эксплуатацыя і баявое прымяненне
Раннія гады Першыя тры Pz.Kpfw.IV Ausf.A паступілі ў войскі да студзеня 1938 года, а да красавіка колькасць танкаў гэтага тыпу ў арміі ўзрасла да 30. Ужо ў красавіку таго ж года Pz.Kpfw.IV выкарыстоўваліся падчас аншлюсу Аўстрыі, а ў кастрычніку — пры акупацыі Судзецкой вобласці Чэхаславакіі. Але хоць іх колькасць у дзеючых частках, як і тэмпы вытворчасці, якія пастаянна ўзрасталі, да пачатку Другой сусветнай вайны Pz.Kpfw.IV складалі менш за 10 % ад танкавага парку вермахта. Колькасць танкаў Pz.Kpfw.IV (75-мм короткоствольная гармата Kwk 37, два кулямёта 7,92 мм) на 1 чэрвеня 1941 года ў войсках — 439Шутенко М. С. Нереализованное превосходство.
Другая сусветная вайна
Экспарт Танк Pz.Kpfw. IV экспартаваўся ў розныя краіны. У 1942—1944 гадах Германія экспартавала 490 машын.
Пасляваеннае прымяненне Таксама танк ужываўся ў многіх бітвах пасля Другой сусветнай вайны: ён актыўна выкарыстоўваўся Арміяй абароны Ізраіля, Узброенымі Сіламі Сірыі і войскамі іншых блізкаўсходніх краін у час войнаў 1950—1970 гадоў, а менавіта: Вайны за незалежнасць Ізраіля 1948—1949 гадоў, Суэцкага канфлікту 1956 года, Шасцідзённай Вайны 1967 года і іншых канфліктаў. Таксама выкарыстоўваўся войскамі Ірака і Ірана ў Ірана-Іракскай вайны 1980—1988 гадоў.
Доўгі час стаяў на ўзбраенні армій Еўропы — Венгрыі, Балгарыі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі і Іспаніі і інш.
Ацэнка машыны Pz.IV задумваўся і ствараўся, як дадатак да Pz.III — штурмавы танк (танк артылерыйскай падтрымкі), прызначаны для барацьбы з агнявымі кропкамі суперніка, але не з яго танкамі. Pz.III разглядаўся як асноўны і найбольш эфектыўны процітанкавы сродак. Рэзка ўзраслі баявыя характарыстыкі Pz.IV пасля ўстаноўкі даўгаствольнай гарматы, ён стаў універсальным танкам, здольным выконваць шырокі спектр задач. Pz.IV апынуўся надзейнай і лёгкакіруемай машынай. Аднак праходнасць апошніх пераўцяжараных мадыфікацый, была нездавальняючай.
Захаваўшыяся асобнікі Дзякуючы масаваму выпуску PzKpfw IV позніх мадыфікацый шырока прадстаўлены ў экспазіцыях розных музеяў свету.
Крыніцы
Літаратура
B. Perrett. Panzerkampfwagen IV Medium Tank 1936—1945. — Oxford: Osprey Publishing, 1999. — 48 p. — (New Vanguard № 28). — ISBN 1-85532-962-X. H. L. Doyle, T. Jentz. Panzerkampfwagen IV Ausf.G, H and J 1942—45. — Oxford: Osprey Publishing, 2001. — 48 p. — (New Vanguard № 39). — ISBN 1-84176-183-4. B. Culver. PzKpfw IV in Action. — Carrollton, TX: Squadron / Signal Publications, 1975. — 50 p. — (Armor in Action № 12 (2012)). — ISBN 0-89747-045-1. W. Spielberger. Panzerkampfwagen IV (F2). — Great Bookham: Profile Publications, 1967. — 11 p. — (Armour in Profile № 8). P. Chamberlain, H. L. Doyle. Encyclopedia of German Tanks of World War Two. A complete illustrated history of German battle tanks, armoured cars, self-propelled guns and semi-tracked vehicles, 1933—1945 / T. L. Jentz. — London: Arms and Armour Press, 1978. — 272 p. — ISBN 0-85368-202-X. Thomas L. Jentz, Hilary Louis Doyle. Panzer Tracts No.4 – Panzerkampfwagen IV: Grosstraktor to Panzerbefehlswagen IV / T. L. Jentz. — Darlington: Darlington Productions, inc., 1997. — 60 p. — ISBN 0-9648793-4-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Танкі Германіі перыяду Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Сярэднія танкі Катэгорыя:Танкі паводле алфавіта