Уолтэр Вольфганг Хелер (; 27 жніўня 1915, Буфала — 15 чэрвеня 1987, Худ-Канал, Вашынгтон) — амерыканскі эканаміст.

Біяграфія

Вучыўся ў Аберлінскім каледжы; доктар філасофіі (1941) Вісконсінскага ўніверсітэта. Выкладаў у Мінесоцкім універсітэце. Старшыня Савета эканамічных кансультантаў пры прэзідэнце ЗША (1961-1964). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (1974).

Асноўныя творы «Падаткі і манетарная рэформа ў акупаванай Германіі» (Tax and Monetary Reform in Occupied Germany, 1949); «Новыя вымярэнні палітычнай эканоміі» (New Dimensions of Political Economy, 1966); «Эканоміка: старыя міфы і новыя рэальнасці» (The Economy: Old Myths and New Realities, 1976).

Спасылкі Біяграфія У. Хелера

Катэгорыя:Эканамісты ЗША