Верхняя будова пуці — частка чыгуначнага пуці, прызначаная для прыняцця нагрузак ад колаў рухомага састава і перадачы іх на ніжнюю будову пуці, а таксама для накіравання руху колаў па рэйкавай каляіне.

Складовыя часткі Да верхняй будовы пуці адносяцца: Рэйкі — ўспрымаюць нагрузку ад рухомага складу і перадаюць яе на шпалы; Подрэйкавая аснова (шпалы, брусы, блокі) — успрымаюць нагрузку ад рэек і перадаюць яе на баластны пласт; Змацаванні (прамежкавыя, стыкавыя); Камплект чыгуначных рэек, ужо злучаных са шпаламі, разам з усімі змацаваннямі, сабраныя ў звёны і выкладзеныя на ніжнюю будову пуці прынята называць рэйкашпальнай рашоткай. Баластны пласт — ўспрымае нагрузку ад шпал і перадае яе на асноўную пляцоўку; Дадатковыя прылады (проціваўгоны, контррэйкі, адбойныя брусы і іншае); Пясчаная падушка.

Гл. таксама Чыгуначны пуць Ніжняя будова пуці

Літаратура Железнодорожный транспорт: Энциклопедия / Гл. ред. Н. С. Конарев. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. — 559 с. — ISBN 5-85270-115-7.

Катэгорыя:Пуцявая гаспадарка