Зеленаград () — горад (з 1963) гарадскога падпарадкавання ў Расіі, у складзе горада Масквы. Адміністрацыйна разам з падпарадкаванымі яму населенымі пунктамі (пасёлак Маліна, частка пасёлка Алабушава, вёскі Кутузава, Назар’ева, Навамаліна, Ражкі) утварае Зеленаградскую адміністрацыйную акругу Масквы. Насельніцтва 270,5 тыс. чалавек (2024). Заснаваны ў 1958 годзе.

Знаходзіцца за 37 км на паўночны захад ад Масквы. На паўднёвым усходзе мяжуе з гарадской акругай Хімкі, з іншых бакоў акружаны Сонечнагорскім раёнам. Галоўны навукова-вытворчы цэнтр савецкай і расійскай электронікі і мікраэлектронікі. Насельніцтва

Катэгорыя:Гарады ў складзе Масквы