Казімерас Буга́ () — літоўскі мовазнавец, прафесар-філолаг, даследчык літоўскай мовы.
Біяграфія Паходзіў з сялянскай сям’і. Першапачатковую адукацыю атрымаў ад вясковага дарэктара, затым у 1890/91 навучальным годзе ў прыходскай школе. Потым бацькі адвезлі яго ў Санкт-Пецярбург, дзе жыў яго стрыечны брат. Да 1897 года скончыў чатыры класы школы Святой Кацярыны і пад уплывам бацькоў паступіў у Санкт-Пецярбургскую Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію, якую, аднак, не скончыў. З 1898 года пачаў самастойнае жыццё -- даваў урокі, у тым ліку ў 1898—1899 гадах жыў у Мосары і вучыў дваіх пляменнікаў мясцовага ксяндза Бярнотаса (Bernotas)Būga K. Rinktiniai raštai. 3 tomai. I t. — Vilnius, 1958. — C. 15., потым працаваў у метэаралагічнай абсерваторыі.
Пазнаёміўся з літоўскім лінгвістам і з 1903 года стаў яго асабістым сакратаром. У гэты час праявіў вялікую цікавасць да мовазнаўства. У 1905—1912 гадах скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Яшчэ падчас вучобы апублікаваў першую маштабную працу «Aistiškai studijai», напісаў каштоўныя навуковыя работы, за адну з іх атрымаў залаты медаль.
Пасля сканчэння ўніверсітэта працягнуў сваю працу па індаеўрапейскіх мовах пад кіраўніцтвам Івана Бадуэна дэ Куртэнэ.
Пазней пераехаў у Кёнігсберг, каб працягнуць вучобу па параўнальнаму мовазнаўству ў Кёнігсбергскім універсітэце пад кіраўніцтвам , дзе ў 1914 годзе атрымаў навуковую ступень па мовазнаўству.
У 1916 годзе зноў у Пецярбургскім універсітэце, у 1917—1919 гада ў сувязі з 1-й сусветнай вайной — прафесар у Пермскім універсітэце, дзе быў калегаю Леаніда Булахоўскага, з якім пасля ліставаўся да канца жыцця. У бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта зберагаюцца 22 лісты ад Булахоўскага да літоўскага навукоўца.
У 1919—1920 гадах — прафесар Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1920 годзе вярнуўся ў Літву, дзе працаваў у . Ад гэтага часу пачаў займацца стварэннем ў 20-ці тамах, выданне якога было скончана толькі ў 2002 годзе.
З 1922 года — прафесар Каўнаскага ўніверсітэта, выкладаў мовазнаўства, рыхтаваў падручнікі для студэнтаў.
У 1924 годзе паехаў у Аукштадварыс збіраць навуковы матэрыял. Там захварэў, як спачатку думалі, на грып. Хвароба дала ўскладненні на мозг. Здароўе не палепшылася і пасля пераезду ў Каўнас. Праз 8 дзён яго перавезлі ў Кёнігсберг. 25 лістапада 1924 года яго разбіў параліч, а ў ноч з 1 на 2 снежня 1924 года Казімірас Буга памёр. Яго стары настаўнік і сябар Эдуард Вольтэр па чыгунцы прывёз яго цела ў Каўнас, дзе 6 снежня 1924 года Казіміраса Бугу ўрачыста пахавалі на могілках побач магілай яго настаўніка .
Сфера інтарэсаў
Разам з можа лічыцца пачынальнікам балтыйскіх даследаванняў у краінах Балтыі. Спецыяліст у балтыйскіх і славянскіх мовах. Вывучаў гістарычную граматыку і этымалогію літоўскай мовы, праблемы запазычанняў з суседніх моў у літоўскую, а таксама пытанні рускай і славянскай этымалогіі. Зрабіў значны ўклад у даследаванне сувязі балтыйскіх моў з іншымі індаеўрапейскімі мовамі. Даследаваў славянска-балтыйскія моўныя сувязі, у тым ліку літоўска-беларускія, літоўска-ўкраінскія і балтыйскую міфалогію.
Буга вызначыў паходжанне цэлага шэрагу ўкраінскіх слоў, як агульных з балтыйскімі мовамі, так і запазычаных з іхА. П. Непокупний. Енциклопедія сучасної України. — Т. 3. — Київ, 2004., стор. 515. Усталёўваючы шляхі і час пранікнення слоў ва ўкраінскую мову, найстаражытнейшыя з іх датаваў перыядам да 10 стагоддзя. Высунуў тэорыю пра перанос гідронімаў і тапонімаў з украінскага Надпрыпяцця да літоўскага Наднёмання.
Значнае месца ў даследаваннях К. Бугі займала балтыйская і балта-славянская гістарычная акцэнталогія. У 1923—1924 гадах ён апублікаваў фундаментальную працу «Метатанія ў латышскай і літоўскай мовах» (), у якой упершыню сабраў і сістэматызаваў найбольш поўны спіс выпадкаў змены тону (метатаніі) у балтыйскіх каранях і суфіксах. З пункту гледжання тэорыі Буга прытрымліваўся класічнага погляду, згодна з якім праіндаеўрапейская доўгая ступень (vrddhi) заканамерна давала ў балта-славянскіх мовах акут. Хоць пазнейшыя даследчыкі (такія як Крысціян Станг, Фрэдэрык Кортлант і Рык Дэрксен) прапаноўвалі іншыя фанетычныя тлумачэнні метатаніі і часта крытыкавалі метадалогію Бугі (у прыватнасці, за тое, што ён часам прыпісваў латышскім словам метатанію толькі на падставе літоўскіх кагнатаў), сабраны ім велізарны фактычны матэрыял дагэтуль застаецца асновай для акцэнталагічных даследаванняў.
Пры аналізе акцэнталагічнага матэрыялу Буга надаваў велізарную ўвагу дыялектным даным. Для апісання ўсходнелітоўскай акцэнтуацыі ён часцей за ўсё абапіраўся на гаворку сваёй роднай вёскі Пажэгяй (у ваколіцах Дусятаса), а пры апісанні жамойцкіх гаворак у першую чаргу выкарыстоўваў матэрыялы з Квядарны і Салантая (з прац К. Яунюса і А. Саліса).
Разам з тым, сучасныя даследчыкі часам крытыкуюць метадалогію Бугі ў параўнальнай акцэнталогіі. Рык Дэрксен адзначае, што Буга меў тэндэнцыю рэканструяваць латышскія тоны, абапіраючыся пераважна на літоўскія кагнаты, а не на ўнутраны латышскі матэрыял. З-за гэтага Буга часам памылкова прыпісваў латышскім словам наяўнасць метатаніі там, дзе насамрэч быў захаваны першапачатковы тон кораня.
Акрамя таго, К. Буга быў піянерам у вывучэнні найстаражытнейшых славянскіх пазычанняў ва ўсходнебалтыйскіх мовах. У серыі артыкулаў (1912, 1925) ён распрацаваў адносную храналогію пранікнення славянізмаў, абапіраючыся на строгія фанетычныя крытэрыі, такія як адлюстраванне праславянскіх рэдукаваных галосных (ераў), насавых галосных і развіццё славянскага поўнагалосся</ref>.
Казімірас Буга запісваў фальклор, вывучаў літоўскія гідронімы, тапонімы і ўласныя імёны, узаемаадносіны літоўцаў і беларусаў («Літоўска-беларускія ўзаемаадносіны і іх старажытнасць», 1925).
Інтарэсы Бугі ахоплівалі практычна ўсе галіны літоўскай лінгвістыкі. Ён даследаваў расстаноўку націскаў у літоўскай мове, паходжанне розных гукаў, іх гістарычнае развіццё. Высветліў паходжанне многіх літоўскіх слоў. Даследаваў складанне літоўскіх асабістых імёнаў, апублікаваў мноства іх этымалогій (тлумачэнняў паходжання слоў).
Рэканструяваў арыгінальныя формы асабістых імёнаў вялікіх літоўскіх князёў. Зрабіў вялікі ўклад у фанетычную структуру літоўскай мовы, вывучэнне націскаў, граматыку.
Клапаціўся пра практычныя аспекты ўдасканалення пісьмовай мовы. Напісаў не адну працу пра ўніфікацыю пісьма. Выратаваў нямала прыгожых літоўскіх слоў, якія былі абвешчаныя іншамоўнымі ().
Сабраў вялікую картатэку (каля 500 тысяч картак), якая пакладзена ў аснову акадэмічнага слоўніка літоўскай мовы. Аўтар працы «Мова і старажытнасць» (1922).
Казіміраса Бугу не цікавілі, мабыць, толькі пытанні сінтаксісу літоўскай мовы. Ва ўводзінах да свайго слоўніку ён напісаў: «Няхай чытач і не думае вучыцца расстаноўцы знакаў прыпынку з гэтага слоўніка».
Хоць Буга пражыў нядоўгае жыццё, але зрабіў вельмі шмат. Яго лічаць стваральнікам навукі пра літоўскую мову. У 1958—1962 гадах у Вільнюсе выдадзены трохтомнік прац Бугі «Выбраныя працы» ().
Даследаванне славянскіх пазычанняў К. Буга разам з Я. Эндзэлінсам стаў піянерам у сістэматычным вывучэнні славянскіх пазычанняў у балтыйскіх мовах. У сваіх працах (1912, 1925) ён распрацаваў метадалогію вылучэння найстаражытнейшых славянізмаў на аснове строгіх фанетычных крытэрыяў. Буга даказаў, што найбольш ранні слой усходнеславянскіх пазычанняў у літоўскай мове адлюстроўвае вельмі архаічныя фанетычныя рысы мовы-крыніцы. Напрыклад, ён паказаў, што такія словы, як lénkas («паляк»), unguras («венгр») і pùndas («пуд»), былі запазычаны яшчэ да працэсу дэназалізацыі (страты насавых галосных) ва ўсходнеславянскіх гаворках.
Буга аргументавана абвяргаў германскае паходжанне некаторых слоў, даказваючы іх славянскую этымалогію. Напрыклад, ён сцвярджаў, што літоўскае bìrkavas і латышскае bir̃kavs («беркавец») не маглі быць запазычаны наўпрост з германскіх моў, а прыйшлі праз славянскае пасрэдніцтва (ад *bьrkovъ), гэтаксама як і этнонім unguras. Вывучаючы адрозненні паміж дыялектамі, Буга звярнуў увагу на тое, што жамойцкае слова cìrkva («царква») з'яўляецца больш раннім пазычаннем (да пераходу ераў *ь > e), чым усходнелітоўскае cer̃kvė. Апроч таго, для вызначэння храналогіі Буга актыўна выкарыстоўваў з'яву ўсходнеславянскага поўнагалосся (напрыклад, у такіх ранніх пазычаннях, як karãlius — кароль).
Супрацоўніцтва Казімірас Буга супрацоўнічаў з , І. Бадуэнам дэ Куртэнэ, Л. Булахоўскім, , падтрымліваў сувязь з усімі значнымі лінгвістамі XX стагоддзя, папулярызаваў літоўскую мову сярод іншамоўных лінгвістаў.
Бібліяграфія Об именах литовских правителей О старинных отношениях литовцев с германцамиSteponas Maculevičius, Doloresa Baltrušienė. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. — ISBN 9986-892-34-1, p. 127. Rinktiniai raštai, t. 1—3, Vilnius, 1958—62. Lituanica. 1. К вопросу о хронологии литовских заимствований с русского (1912) Lituanica. 2. Литовско-латышские uo и ie в заимствованных с русского словах на месте ожидаемых ū и ī (1912) Die Metatonie im Lettischen und Litauischen (1923—1924) Die litauisch-weißrussischen Beziehungen und ihr Alter (1925)
Памяць
У гонар Бугі названы вуліца ў Каўнасе (з 1933), ў Дусятах (з 1934). У 1973 годзе ў яго роднай вёсцы створаны мемарыяльны музейkalbininko k. būgos memorialinis muziejus . У 1977 годзе на доме, дзе ён жыў у Каўнасе, змешчана мемарыяльная дошкаBŪGA KAZIMIERAS .
У 1979 годзе мастаком быў распрацаваны медаль Казіміраса Бугі. У 1985 годзе на плошчы ў Дусятах усталяваны бюст Бугі (скульптар , архітэктар Ромус Вішняўскас).
У 1994 годзе Дусяцкай гарадской бібліятэцы нададзена імя прафесара Казіміраса БугіMūsų tautos pasididžiavimas Mūsų tautos pasididžiavimas .
У 2005 годзе Літоўская пошта выпусціла паштовую марку ў гонар Казіміраса Бугі (аўт. Aušrelė Ratkevičienė).
Крыніцы
Літаратура
Мажюлис В. К. Буга // Вопросы славянского языкознания, в. 3. — М., 1958; Búténas 1. ir Kruopas 1., Kalbininkas Kaziemieras Búga, Vilnius, 1955.
Спасылкі Первое онлайн-издание (2005) Академического словаря литовского языка в 20 томах (1941—2002)
Катэгорыя:Мовазнаўцы Літвы Катэгорыя:Літуаністы Катэгорыя:Балтысты