Зборная Бангладэш па футболе — нацыянальная футбольная зборная Бангладэш, ёй кіруе Футбольная федэрацыя Бангладэш. З’яўляецца членам Азіяцкай канфедэрацыі футбола. Яна ніколі не выходзіла ў фінальную частку чэмпіянату свету па футболе. У 1980 годзе зборная выйшла ў 1 тур Кубка Азіі па футболе і заваявала чэмпіёнскі тытул на чэмпіянаце Паўднёвай Азіі ў 2003 годзе. Зборная была створана ў 1972 годзе (пасля атрымання незалежнасці Бангладэш) і ўступіла ў ФІФА ў 1974 годзе.

Чэмпіянат свету 1930—1982 — не ўдзельнічала (да 1947 года ўваходзіла ў Брытанскую Індыю, да 1972 года — у Пакістан) 1986—2022 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі 1956—1976 — не ўдзельнічала 1980 — групавы этап 1984—2023 — не прайшла кваліфікацыю

Крыніцы

Бангладэш Катэгорыя:Футбол у Бангладэш