Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна — колішняя сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Магілёве. Размяшчаўся па адрасе вул. Касманаўтаў, 7. Заснаваны ў 1946 годзе. У 2017 годзе далучаны да Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. На працягу ўсяго свайго існавання заставаўся адзінай навучальнай установай у Беларусі, якая рыхтавала спецыялістаў бібліятэчнай справы з сярэдняй спецыяльнай адукацыяйГісторыя каледжа .

Гісторыя Заснаваны як Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум у адпаведнасці з Пастановай Савета Народных камісараў Беларускай ССР № 1638 ад 26 кастрычніка 1946 года. Першапачаткова заснавання тэхнікум не меў уласнага памяшкання і размяшчаўся ў будынку культурна-асветнага вучылішча імя Н. К. Крупскай у г. Магілёве.

1 ліпеня 1948 года тэхнікум быў пераведзены ў г. Мінск. У 1949 годзе Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР бібліятэчнаму тэхнікуму прысвоена імя А. С. Пушкіна ў сувязі са 150-годдзем з дня нараджэння рускага паэта. У гэтым жа годзе адбыўся 1-ы выпуск 55 спецыялістаў. У 1950 годзе ў навучальнай установе адкрыта завочнае аддзяленне.

У жніўні 1961 года тэхнікум ізноў пераведзены ў Магілёў, дзе размясціўся ў будынку машынабудаўнічага інстытута. У 1967 годзе тэхнікум атрымаў новы будынак з актавай і спартыўнай заламі і інтэрнат.

З 1994 года дзейнічала сістэма бесперапыннай падрыхтоўкі спецыялістаў у комплексе «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў — Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна». З 1995 года вядзецца падрыхтоўка па дзвюх дадатковых спецыялізацыях: «Аўтаматызаваныя бібліятэчныя і інфармацыйныя сістэмы»; «Бібліятэчна-клубная праца».

26 сакавіка 2009 года тэхнікум ператвораны ў Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна. У гэтым жа годзе адбылася акрэдытацыя спецыяльнасцей «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» і «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і архівазнаўства». 1 лістапада 2010 года акрэдытавана спецыяльнасць «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання».

1 верасня 2017 года далучаны да Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваўМогилевский колледж искусств и библиотечный колледж объединили в одно учебное заведение .

Спецыяльнасці Бібліятэказнаўства і бібліяграфія Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання

Вядомыя выпускнікі Алесь Махнач (1922—2001) — беларускі драматург, празаік, публіцыст. Анатоль Паўлавіч Чаркасаў (1928—2000) — беларускі празаік, нарысіст, перакладчык. Андрэй Аляксеевіч Паўлухін (нар. 1980) — беларускі пісьменнік-фантаст. Уладзімір Антонавіч Марук (1954—2010) — беларускі паэт і перакладчык. Іван Піліпавіч Супрунчык (нар. 1942) — скульптар, разьбар па дрэве, мастак.

Вядомыя выкладчыкі Сцяпан Хусейнавіч Александровіч (1921—1986) — беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, краязнаўца.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліца Касманаўтаў (Магілёў) Катэгорыя:Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:1946 год у Магілёве Катэгорыя:Зніклі ў 2017 годзе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Аляксандра Пушкіна