Зборная Емена па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Емен на міжнародных турнірах і матчах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Еменская футбольная асацыяцыя. Правапераемніца зборнай Паўночнага Емена (зборная Паўднёвага Емена не мае пераемніцы). З 1980 года паўнапраўны член ФІФА і АФК, таксама член ФФЗА. Зборная Емена (як і зборная Паўночнага Емена) ні разу не ўдзельнічала ў фінальнай стадыі чэмпіянатаў свету. Да 2019 года была адзінай зборнай на Аравійскім паўвостраве, якая ні разу не ўдзельнічала ў Кубку Азіі.
Емен Катэгорыя:Футбол у Емене