Траско́ўшчына (таксама Грыско́ўшчына) — колішняя вёска на паўднёвым захадзе Мінска, на беразе ракі Мышкі (прыток Свіслачы). З 1978 года ў складзе Мінска, цалкам знесеная.

Месцілася на паўднёвым усходзе ад Пятроўшчыны, ля сутокаў рэчак Мышкі (або Копраўкі) і Лошыцы.

Назва На думку Мікалая Бірылы, прозвішчы Траско, Траскоў, Траскоўскі утвораны ад асновы траско, якая можа быць звязаная з трэсціМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 413.. Вадзім Жучкевіч лічыў, што назва вёскі Траскоўшчына паходзіць ад прозвішча ТраскоўВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 377..

Гісторыя У 1800 годзе вёска на левым беразе ракі Копраўка, уласнасць І. Жыжэмскага, 2 двары, 17 жыхароў, карчма. У 1858 годзе вёска Траскаўшчызна, уласнасць Н. Чарноцкага. У 1897 годзе 8 двароў, 61 жыхар.

У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета: 14 двароў, 85 жыхароў. З 1924 года ў Падгайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне. 20 студзеня 1960 года вёска пераведзена са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Шчомысліцкі сельсаветРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2..

У 1978 годзе ўключаная ў межы горада Мінска. Вёска цалкам знесеная, на яе месцы прамысловая зона ў канцы вуліцы Машыністаў.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска