Андрэй Галігунт або Галігін (зг. з 1401 — пасля 1433) — жамойцкі баярын, прыбліжаны Вітаўта. Сын ГалівойнаУ 1920 годзе ў сваёй працы «O litewskich rodach bojarskich…» Уладзіслаў Сямковіч сумняецца ў тоеснасці Галігунта і Галігіна Галівойнавіча, згаданага пад 1432 годам. Пазней, у «Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej», падрыхтаваным пры ўдзеле Сямковіча, ужо прызнае гэту тоеснасць. Прычынай былі дадатковыя ўскосныя звесткі, уведзеныя ва ўжытак у гэтым Кодэксе..

Упершыню выступае на акце Віленскай уніі 1401 года. На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Лебедзь». Галоўным уладаннем яго бліжэйшых нашчадкаў была Ваверка.

Меў сыноў Міхала, Сутку, Аляксея-Дыля і Андрэя.

Крыніцы

Літаратура Semkowicz, W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie: 1920 T. 5. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, № 247. Glinka, J. Ród Klausucia w wiekach XIII—XVI. Ze studiów nad kształtowaniem się i różnicowaniem społecznym bojarstwa litewskiego, «Studia źródłoznawcze» IV (1959).

Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Памерлі ў XV стагоддзі Катэгорыя:Клаўсуці