Левантыйскае мора — назва ўсходняй часткі Міжземнага мора.

Самы вялікі востраў у Левантыйскім моры — Кіпр. Найбольшая глыбіня — 4384 метраў. Плошча — каля 320 тысяч км².

Месцазнаходжанне Займае ўсю ўсходнюю частку Міжземнага мора. Левантыйскае мора абмежавана Турцыяй на поўначы, Сірыяй, Ліванам і Ізраілем на ўсходзе, Егіптам і Лівіяй на поўдні, Эгейскім морам на паўночным захадзе.

Эканоміка На шэльфе Левантыйскага мора паблізу марской мяжы Ізраіля з Ліванам знаходзіцца газавае радовішча Левіяфан.

Спасылкі

Катэгорыя:Міжземнае мора