Дубіса (, ) — рака ў Літве, правы прыток ракі Нёман (Нямунас).
Гідраграфія Даўжыня 146 км, плошча басейна 2070 км².. Выток на Жамойцкім узвышшы побач з горадам Шаўляй. Злучана каналам з ракою Вэнта (Вянта).
Гаспадарчае значэнне Дубіса выкарыстоўваецца дзеля сплаву лесу. На рацэ размешчаны горад Арогала.
Праз Дубісу ў Лідувеняі перакінуты самы высокі ў Літве чыгуначны мост на лініі Радзвілішкіс — Пагегей.
Зноскі
Катэгорыя:Рэкі паводле алфавіта Катэгорыя:Рэкі Літвы Катэгорыя:Прытокі Нёмана