Шчы́ба — рака ў Беларусі, у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці і Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Зэльвянка.

Водаапісанне Даўжыня ракі 19 км, з іх 15 км на тэрыторыі Пружанскага раёнаАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 143 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰.

Пачынаецца ў лясным урочышчы Хварасцянкі, за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Сабалькі Свіслацкага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ўскраіне Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зэльвянку на ўсход ад вёскі Зіновічы Пружанскага раёна.

Асноўны прыток — рака Хораўка. Паміж вёскамі Магілёўцы і Асошнікі на рацэ створана сажалка (плошча 0,23 км²).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Свіслацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Пружанскага раёна Катэгорыя:Прытокі Зэльвянкі