Zet (Зося Лемеш. Мелі «Рацыю» // Ніва. № 49 (2430), 8 снежня 2002 г. С. 1-2.) — беларускі падпольны музычны гурт, удзельнікі якога граюць у маскахАлёна Скарабагатая. Zet: «Мы не займаемся мэйнстрымам»// Тузін Гітоў. 5 ліпеня 2006 і хаваюць свае імёны пад мянушкамі222 альбомы беларускага року і ня толькі…: Праз рок-прызму / Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй; прадмова й прад’юсаваньне В. Супрановіча. — Мінск: Медысонт, 2006. — 448 с., с. іл. ISBN 985-6530-38-5 — Старонка 320..
Гісторыя 15 ліпеня 2000 года гурт «Зэт» на 9-ым Фестывалі музыкі Маладой Беларусі «Басовішча» (Гарадок, Усходняя Беласточчына) атрымаў узнагароду ад Радыё «Рацыя»Мікола Ваўранюк. Новая хваля // Ніва. № 31 (2307), 30 ліпеня 2000 г. С. 1, 3.. 28 лютага 2006 года «Зэт» перамог на «Рок-каранацыі 2005» у намінацыі «Песня года» з песняю «Белакрылы анёл». Праўда, ніхто не выйшаў на цырымонію ўручэння прэмііАлёна Скарабагатая. Zet: «Мы не займаемся мэйнстрымам»// Тузін Гітоў. 5 ліпеня 2006 з рук Аляксандра ПамідораваПераможцы цырымоніі «Рок-каранацыя» за 2004—2005 гг.// Радыё «Свабода». 1 сакавіка 2006. 14 мая 2007 года ўправа культуры Мінска забараніла супольны канцэрт гуртоў «Зэт» і «IQ48», які меўся адбыцца ў той дзень у клубе «Арэна». За перанос канцэрта ў клуб «Катакомбы» яго арганізатараў затрымалі супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі, пад наглядам якіх міліцыянты запратакалявалі забароненасць мерапрыемства і заявілі пра забарону на выступ саміх гуртоўСяргей Будкін. Беларускі рок пад забаронай // Тузін Гітоў. 15 мая 2007. 9 жніўня 2008 года «Зэт» выступіў на міжнародным музычным свяце «Be Free» у Львове (Украіна)Сямён Печанко. Be Free: Свабода пад дажджом і сонцам // Наша Ніва. № 30 (580) 14 жніўня 2008. Старонкі 1, 11..
Дыскаграфія
Альбомы З Новым годам! (2000) Альбом «З Новым годам!» запісалі ўвесну 2000 года на мазырскай музычнай студыі «Арт-cтудио». Па змесце альбом атрымаўся пераважна сатырычным (песні «Танец смерці» і «Гэй, славяне!»). Перавыданне 2004 года зрабіў лэйбл «WestRecords». У яго ўключылі дэма-версіі песняў «Змяя», «Дзяржтэлерадыё» і «Геадэзія-картаграфія», відэа-кліп на песню «Калгас», што на альбоме «radzima.com» песня «Светлы шлях», і канцэртны відэа-запіс песні «Радзіма-свабода». Запіс і звядзенне альбому рабіў Сяргей Лабандзіеўскі, дызайн — Павел Цыбін, фота — Аляксандр Кулік, мультымедыі — Ігар Назаранка. Прадзюсар — Ганна Вольская.
Альбом таксама змяшчаў «Маніфэст гурту Zet»:
Radzima.com (2006) Дыск «Radzima.com» выйшаў у чэрвені 2006 года на гомельскім лэйбле «GO-Records», хоць дэма-запіс зрабілі ў 2003 годзеГурт Zet выдаў новы альбом// Сеціўная газета «Белорусские новости». 4 ліпеня 2006. У змесце песняў альбома пераважала сацыяльная лірыка, што змяшчала кпіны з ветэранаў кожнае крывавае вайны (песня «O yeah! O yo!») і старшыняў калгасаў (песня «Светлы шлях»), аматараў БТ (песня «Дзяржтэлерадыё») і лозунгу «Back in USSR» (песня «I love you»), са спажывання на шкоду годнасці (песні «Аб’явы» і «Мужчына»), з ідэолагаў (песні «Крумкачы» і «The best») і апазіцыянераў (песні «Джала» і «Анёл»). Песні «1, 2, 3», «Светлы шлях», «The best» і «Анёл» выдаваліся да выпуску альбомаСяргей Балахонаў. Zet «Radzima.com» // Тузін Гітоў. 10 ліпеня 2006.
Удзел у зборніках Вольныя танцы: альтэрнатыва by (2001) — «Нармальна» Hardcoreманія: чаду! (2002) — «1,2,3» Personal Depeche (2002) — «Марны (Useless)» Генералы айчыннага року (2004) — «Краіна дурняў» Прэм’ер тузін — 2005 (2005) — «Белакрылы анёл» (11-ае месца) Песьні свабоды (2006) — «Радзіма-Свабода» Дыхаць! (2006) — «Радзіма-Свабода!» Песні свабоды-2 (2006) — «Белакрылы анёл» Прэм’ер тузін — 2007 (2007) — «Love story — don’t worry» (9-е месца) Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «1-2-3»
Удзельнікі (мянушкі) Портэр: бубны Стронг: гітара Акрабат: бас-гітара Канцлер: спеў, гітара Маньяк: бубны
Літаратура
Спасылкі
Акорды На сайце «Музычная прастора Беларусі» На сайце «7 нот беларускага года» На сайце «Беларускія акорды»
Гуказапісы Песня «Love story — don’t worry» Песня «Белакрылы Анёл»
Кліпы і выступы
Здымкі Юра Сідун. Рэпартаж з канцэрта IQ48 i ZET // Сайт «Generation.by». 15 мая 2007
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Лявон Вольскі