Вуліца Платонава — вуліца ў Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска. Названа ў гонар Барыса Платонава (1903—1967), акцёра, народнага артыста СССР, народнага артыста БССР, мастацкага кіраўніка тэатра імя Янкі Купалы. Да перайменавання ў 1967 насіла назву Высокая.

Пачынаецца ад вуліцы Казлова, а заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Акадэмічная.

Забудова

Няцотны бок

№ 39 — навучальны корпус № 5 БДУІР. № 41 — Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа. № 49 — бізнес-цэнтр «Акадэмія» (2018).

Цотны бок

№ 10 — адміністрацыйна-офісны будынак (архітэктары А. Красоўскі, Т. Шаўлюкевіч, Р. Завіруха, М. Іванова). Узведзены як СКТБ Мінгандлю БССР. (вуліца Петруся Броўкі, 15) — Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі.

Спасылкі