Прато́ній — звязаная квантавамеханічная сістэма, якая складаецца з пратона і антыпратона.

Уласцівасці Пратоній нестабільны і хутка распадаецца. Час жыцця пратонія складае ад 10−11 сек у ніжніх станах з n = 1 да 10−6 сек у верхніх станах з n = 30Власов, 1966, с. 102.. Працэс анігіляцыі пратонія пачынаецца з ператварэння пратон-антыпратоннай пары ў пі-мезоны і завяршаецца распадам пі-мезонаў на фатоны, электроны, пазітроны, нейтрына і антынейтрынаВласов, 1966, с. 104.. Найбольшую частку энергіі анігіляцыі, прыкладна 50 %, забіраюць нейтрына і антынейтрына, 16 % прыходзіцца на электроны і пазітроныВласов, 1966, с. 109.. Бораўскі радыус арбіты пратонія ў 918 раз меншы чым у . Асноўная асаблівасць структуры тэрмаў пратонія заключаецца ў расшчапленні тэрмаў парастану (спін роўны нулю) і ортастану (спін роўны адзінцы)Власов, 1966, с. 99.. Таксама на структуру спектральнага тэрма аказвае ўплыў ядзернае ўзаемадзеянне.

Літаратура Власов Н. А. Антивещество. — : Атомиздат, 1966. — 184 с.

Катэгорыя:Атамы Катэгорыя:Базоны Катэгорыя:Квантавая хімія Катэгорыя:Квантавая электрадынаміка Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц