9-я бранетанкавая дывізія «Хайнц Гофман» () — адна з двух танкавых дывізій ННА ГДР, з’яўлялася найстарэйшай нацыянальнай дывізіяй у краіне.
Гісторыя Падчас стварэння казарменнай народнай паліцыі планавалася стварыць танкавыя падраздзяленні. Адпаведны запыт быў атрыманы з СССР.
Дзявятая бранетанкавая дывізія была створана ў верасні 1956 года ў складзе механізаваных часцей народнай паліцыі V вайсковай акругі. Яе структура адпавядала, наколькі гэта было магчыма, бранятанкавым падраздзяленням савецкай арміі, што азначала, што ў мірны час дывізія мела налічваць 8 750 чалавек у сваім складзе. У супрацьлегласць савецкай арміі, танкавыя падраздзяленні ННА не мелі ў сваім складзе баявых верталётаў і саступалі па колькасці мотапяхотных падраздзяленняў. Наземныя сілы ННА былі падзелены на дзве вайсковыя акругі — V Паўночную і III Паўднёвую.
Паколькі сітуацыя ў Польшчы пагоршылася ў 1980 годзе з-за народных хваляванняў і дыфіцыту прадукцыі рознага кшталту, а ўмовы Варшаўскага дагавора прадугледжвалі інтэрвенцыю ў такіх выпадках, кіраўніцтва ГДР прызначыла 9-ю танкавую дывізію ў склад падраздзяленняў для ўварвання ў Польшчу. Дывізія была пераведзена ў баявы стан і пачалося планаванне ўварвання. Але гэтыя захады былі скасаваны ў 1982 годзе пасля таго, як своечасова было ўведзена ваеннае становішча ў ПНР.
У гонар былога міністра абароны, 24 лютага 1986 года дывізія атрымала імя «Хайнц Хофман» . 2 жніўня 1990 гіда Нацыянальная народная армія была распушчана, а падраздзяленні 9-й дывізіі былі падпарадкаваны новастворанаму камандаванню Бундэсвер Ост.
Структура ў 1987 годзе
21-я танкавы полк «Вальтэр Эмпачэр» 22-і танкавы полк «Зоя Космадзям’янская» 23-і танкавы полк «Джуліян Марчэлеўскі» 9-ы матарызаваны полк «Рудольф Рэнэр» 9-ы артылерыйскі полк «Ганс Фішэр» Галоўная ракетная батарэя/Артылерыя 9 9-ы ракетны полк «Рудольф Дэльлінг» 9-я галоўная батарэя супрацьпаветранай абароны 9-ы ракетны дывізіён «Ота Нушке» 9-я база баепрыпасаў «Фрыдрых Эберт» 9-ы разведвальны батальён «Эдуард Клаўдзій» 9-ы Піянерскі батальён 9-ы батальён «Адольф Батцэк» 9-ы батальён матэрыяльнага забеспячэння «Роберт Штам» 9-ы рамонтны батальён «Пол Дэсаў» 9-ы батальён хімічнай абароны «Майкл Нідэркірхнэр» 9-ы медыцынскі батальён «Вольфганг Лангхоф» 9-ы запасны полк 9-я палявая хлебабулачная пякарня 9-ы складскі дывізіён Штаб
Узбраенне
Фактычны запас у 1990 годзе ўключаў:
4 пускавыя ўстаноўкі SS-21 Scarab 322 Т-72 146 БМП 42 БТР 349 гармат і снарадаў пускавых установак 15 браніраваных мостаўкладчыкаў МТ-55 на аснове Т-55
Літаратура
Klaus Froh, Rüdiger Wenzke: Die Generale und Admirale der NVA. Ein biographisches Handbuch. 5. durchgesehene Auflage. Ch. Links Verlag, Berlin 2007, ISBN 978-3-86153-438-9 (Eine Publikation des Militärgeschichtlichen Forschungsamtes Forschungen zur DDR-Gesellschaft). Guntram König: Das große Buch der Nationalen Volksarmee. Geschichte, Aufgaben, Ausrüstung. Das Neue Berlin, Berlin 2008, ISBN 978-3-360-01954-7. Wilfried Kopenhagen: Die Landstreitkräfte der NVA. Motorbuch-Verlag, Stuttgart 2003, ISBN 3-613-02297-4 (Motorbuch-Verlag spezial). Klaus Naumann (Hrsg.): NVA. Anspruch und Wirklichkeit. Nach ausgewählten Dokumenten. 2. Auflage. Mittler, Hamburg u. a. 1996, ISBN 3-8132-0430-8 (Offene Worte). Walter J. Spielberger, Jörg Siegert, Helmut Hanske: Die Kampfpanzer der NVA. Motorbuch-Verlag, Stuttgart 2008, ISBN 3-613-01759-8 (Militärfahrzeuge 16).
Катэгорыя:Узброеныя сілы ГДР