Алдувайская культура (алдаванская культура, галечная культура) — найбольш прымітыўная культура апрацоўкі каменя, калі для атрымання вострага краю камень расколваецца звычайна проста напалову, без дадатковай дапрацоўкі. Узнікла каля 2,7 млн гадоў назад, знікла каля 1 млн гадоў таму. Першыя галечные прылады маглі ствараць яшчэ аўстралапітэкіОлдувайская культура, апошнія — прадстаўнікі віду Homo erectus.
Назва культуры дадзена па частцы Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмы — Алдувайскай цясніне ў Серэнгеці (Танзанія), у раёне кратэра Нгорангора. Тут Луісам Лікі і яго жонкай Мэры былі выяўленыя рэшткі шматслаёвых паселішчаў эпохі палеаліту. Ніжнія пласты (каля 1,8—1,7 млн. гадоў назад) далі назву алдувайскай культуры. Тут былі знойдзеныя рэшткі зінджантрапа і прэзінджантрапа, а верхнія пласты, якія былі аднесены да шэльскай і ашэльскай культураў, утрымлівалі рэшткі алдувайскага пітэкантрапаЛики // Энциклопедия «Кругосвет».. А ў 1960 годзе мужам і жонкай Лікі тут быў знойдзены чалавек умелыЕлинек, Ян Большой иллюстрированный атлас первобытного человека. / Пер. Е. Финштейна под ред. В. П. Алексеева. Прага: Артия, 1972, третье издание 1985, с. 55..
На падставе сваіх знаходак сям'я Лікі вылучыла гіпотэзу афрыканскага паходжання чалавека з першаснай лакалізацыяй у тым ліку і ў раёне Алдувайскай цясніны.
У Кокіселе, што на паўночна-заходнім беразе возера Туркана (Кенія), таксама былі выяўленыя інструменты ашэльскага і алдувайскага тыпаў у адных і тых жа пластах жвіру, пяску і аргіліту узростам 1,76 млн гадоў. Дадзеныя знаходкі даюць магчымасць меркаваць, што да моманту, калі людзі алдувайскай культуры ўпершыню пачалі пакідаць Афрыку, ашэльская культура ўжо існавалаПочему древние люди покинули Африку без новейших гаджетов? Компьюлента, 1 сентября 2011.
Самыя паўночныя стаянкі алдувайскай культуры Байрак і Крэцэшты знойдзены ў Малдове ў пойменных адкладах палеа-ДнястраАнисюткин Н. К., Коваленко С. И., Бурлаку В. А., Очередной А. К., Чепалыга А. Л. Байраки — новая стоянка раннего палеолита на Нижнем ДнестреВишняцкий Л. Б. Этапы формирования геоэкологических ареалов как среды обитания и путей миграции архантропов в нижнем и среднем плейстоцене Кавказа и Восточной Европы, 2012. .
Катэгорыя:Антрапагенез Катэгорыя:Археалагічныя культуры Афрыкі Катэгорыя:Палеаліт Катэгорыя:Палеаліт Афрыкі