Каўліфларыя (ад «сцябло, ствол» і «кветка») — развіццё ў дрэў кветак, а затым і пладоў непасрэдна на ствале і тоўстых галінах. Кветкі развіваюцца са спячых пупышак. Для развіцця пладоў на тоўстых галінах ўжываецца і адмысловы тэрмін — раміфларыя (ад «галіна»).
Па меркаванні натураліста Альфрэда Уолеса, кветкі, размешчаныя на ствале ніжэй кроны, лягчэй адшукаць апыляльнікам. Плады такіх дрэў таксама больш даступныя для птушак і лятучых мышэй, якія, з'ядаючы плод, распаўсюджваюць насенне. Дрэвам з вельмі буйнымі і цяжкімі пладамі каўліфларыя дазваляе зберагчы тонкія галіны, якія не вытрымалі б вагі пладоў.
Каўліфларыя сустракаецца ў трапічных раслін, сярод якіх какава, хурма, дурыян, хлебнае дрэва, джэкфрут, Artocarpus integer і іншыя. Сярод раслін сярэдняй паласы гэта з'ява сустракаецца ў воўчаягады звычайнай і абляпіхі.
Літаратура
Спасылкі Артыкул пра каўліфларыю з газеты «Первое сентября» Прыклады каўліфларыі трапічных дрэў (фатаграфіі) The Truth About Cauliflory. Flowers That Bloom On Tree Trunks
Катэгорыя:Парастак