Культурна-забаўляльны цэнтр «Слава» — маскоўскі кінатэатр, славутасць Масквы і раёна Пярова, знаходзіцца на Шашы Энтузіястаў, 58. Праект распрацаваны савецкімі архітэктарамі — Іванам Жалтоўскім, Мікалаем Сукаянам, Ст. Васкрасенскім. Будаўніцтва кінатэатра вялося чатыры гады, з 1954 па 1958 год. Быў падпалены двойчы. Апошні раз падпалены невядомымі 3 лютага 2007 года. З тых часоў, кінатэатр зачынены. Кінатэатр меў 2 залы для гледачоў па 440 месцаў (агулам каля 890 чалавек), 3 паверхі.

Гісторыя кінатэатра Будаўніцтва кінатэатра «Слава» пачалося ў 1954 годзе. Чарцяжы кінатэатра стварылі савецкія архітэктары Іван ЖалтоўскіІван Жалтоўскі — чалавек, які пабудаваў Маскву, Мікалай Сукаян, Ст. Васкрасенскі і іншыя. Будаўніцтва кінатэатра скончылася праз чатыры гады — у 1958 годзе. У 2006 годзе кінатэатр «Слава» быў зачынены і перададзены арандатарам . Кінатэатр быў здадзены ў арэнду на 49 гадоў. Пачатковая цана пакупкі кінатэатра была 2,891 млн руб. У 2007 годзе невядомыя падпалілі кінатэатр і зніклі — кінатэатр быў спалены дашчэнту. У 2006 годзе кінатэатр «Слава» быў захоплены ўзброенымі людзьмі — рэйдэрскі захоп, які справакавалі сталічныя ўлады супраць арандатараў памяшканняў кінатэатра «Слава». Кінатэатр таксама меў залу з рэстаранам, більярдам, кафэ і сушы-барам.

Умяшчальнасць Кінатэатр Слава меў 2 глядзельныя залы па 440 месцаў (агулам 880 месцаў).

Знешняе апісанне кінатэатра Цэнтральная частка фасаду кінатэатра «Слава» больш за ўсё нагадвае галоўны фасад будынка Скакавога таварыства, які знаходзіцца ў Маскве, на Бегавой вуліцы, выбудаванага ў 1903—1905 гадах. Чатыры злучаныя парамі калоны кінатэатра нясуць у сабе трохвугольны франтон з выразанай аркай, падкрэсленай скразным рэльефам.

Пажар 3 лютага 2007 3 лютага 2007 года каля 12:00 дня ў кінатэатры «Слава» адбыўся пажар. Абставіны невядомыя. На месца неадкладна прыбылі хуткая дапамога, пажарная і міліцыя. Пажар спрабавалі пагасіць каля 40 брыгад пажарных. У працэсе гашэння пацярпелі двое пажарных. Увечары таго ж дня, у 16:05 пажар быў цалкам ліквідаваны. Таксама некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што кінатэатр «Слава» гарэў і да 2007.

Рэканструкцыя У лістападзе 2017 года, маскоўскі грамадскі дзеяч Андрэй Смагін выступіў аўтарам і ініцыятарам аднаўлення кінатэатра. З гэтай нагоды ён напісаў зварот дэпутата маскоўскай гарадской думы Аляксандру Смятанаву, і праз некаторы час атрымаў наступны адказ:

Паважаны Андрэй Максімавіч! Ваш зварот мной быў падрыхтаваны і накіраваны запыт кіраўніку Дэпартамента культурнай спадчыны Масквы. Аб выніках разгляду вы будзеце праінфармаваныя.

7 лістапада 2017 года Андрэй Смагін атрымаў адказ ад Дэпартамента культурнай спадчыны горада Масквы.

4 снежня 2017 года ў сядзібе раёна Пярова горада Масквы адбылася сустрэча, на якой прысутнічалі: Аляксандр Смятанаў, кіраўнік управы Дзмітрый Плахіх, кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння Андрэй Цюрын і інвестар, які абавязаўся ў бліжэйшы час аднавіць кінатэатр.

Спасылкі Савецкая архітэктура. Кінатэатр Слава

Катэгорыя:Кінатэатры Катэгорыя:Культура Масквы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Масквы Катэгорыя:1958 год у Маскве