Крывацве́т палявы — у крыніцы пад назвай (Anchusa arvensis) — від кветкавых аднагадовых травяністых раслін сямейства бурачнікавых.

Назва

Крывацвет палявы, калючнік, пакравец, старасцнік, сушоннік Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, пакрывец, страснік, сушанік.

Апісанне Расліна вышынёю 20—50 см. Сцябло прамое або ўзыходнае, часцей галінастае, сакаўное, злёгку рабрыстае, апушанае цвёрдашчаціністымі валаскамі, што сядзяць на бародаўках. Лісце падоўжанае, лінейна-ланцэтнае, тупое, па краі хвалістае, дробнавыемчата-зубчастае, рэдка ўсаджанае шчацінкамі, ніжняе — чаранковае, верняе — сядзячае, паўсцеблаабдымнае. Кветкі блакітныя, з шырокімі прыкветкамі, у моцнааблісцелых завітках. Плод — чатырохарэшак. Арэшкі косаяйцападобныя, сеткавата-маршчакаватыя і дробнабугрыстыя.

Пашырэнне Пашыраны ў Еўропе. На Беларусі расце на палях, папарах, засмечаных мясцінах. Цвіце ў маі — жніўні.

Выкарыстанне Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Літаратура Дзмітрыева С. А. Крывацвет //  — С. 85.

Катэгорыя:Пакрывец Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1808 годзе