Дэфе́кт ма́сы — фізічная велічыня, якая выражае ўплыў унутраных узаемадзеянняў на масу састаўной часціцы. Сярод іншага, дэфект масы характарызуе ўстойлівасць атамных ядзер. Абазначаецца звычайна .
У літаратуры сустракаюцца розныя азначэнні тэрміна «дэфект масы»: адносна масы ядра вугляроду-12, праз энергію сувязі ядра.
Дэфект масы адносна вугляроду-12 У выпадку атама дэфект масы, ці лішак масы () — рознасць паміж масай спакою атама дадзенага ізатопа, выражанаю ў атамных адзінках масы, і масавым лікам дадзенага ізатопаДефект масс // Большая советская энциклопедияСивухин Д. В. Общий курс физики, т. 5, ч. 2. С. 19.:
дзе — маса (у а.а.м.) ядра з зарадавым лікам і масавым лікам .
Паводле гэтага азначэння, дэфект масы атама 12C роўны нулю:
Дэфект масы, аднесены да аднаго нуклона, называецца ўпаковачным каэфіцыентамСивухин Д. В. Общий курс физики, т. 5, ч. 2. С. 20.:
Дэфект масы і энергія сувязі
Дэфект масы — рознасць паміж масай звязанай сістэмы ўзаемадзейных часціц і сумай іх мас у свабодным стане.
Паводле такога азначэння, у выпадку атама дэфект масы — рознасць паміж сумай мас спакою нуклонаў, якія складаюць ядро дадзенага нукліда, і масай спакою атамнага ядра гэтага нуклідаДефект массы // Физическая энциклопедияДэфект мас // Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. С. 363.:
дзе — колькасць пратонаў, — колькасць нейтронаў, — маса пратона, — маса нейтрона, — маса ядра.
Згодна з суадносінамі Эйнштэйна, энергія сувязі прапарцыянальная дэфекту масы:
дзе — дэфект масы і с — скорасць святла ў вакууме.
Як правіла, дэфект масы выражаецца ў кэВВымярэнне масы ў энергетычных адзінках магчыма дзякуючы суадносінам Эйнштэйна..
Гл. таксама Энергія сувязі Ядзерная энергія
Зноскі
Літаратура Сивухин Д. В. Общий курс физики. — М.: Наука, 1989. — Т. V. Атомная и ядерная физика. Часть 2: Ядерная физика. — 416 с. С. 363.
Спасылкі Астронет. Масса и энергия связи ядра
Катэгорыя:Ядзерная фізіка Катэгорыя:Маса Катэгорыя:Энергія