Chevrolet Avalanche — пікап, які вырабляўся General Motors на базе Chevrolet Suburban з 2001 па 2013 год.
Было выраблена больш за 580 000 аўтамабіляў.
Chevrolet Avalanche GMT 800 (2001—2006) thumb|left|Chevrolet Avalanche (2001—2006) Прататып пікапа на платформе Chevrolet Suburban быў прадстаўлены ў студзені 2000 года, а ў наступным годзе была пачата серыйная вытворчасць.
У 2002 годзе GM, як афіцыйны партнёр зімовых Алімпійскіх гульняў у Солт-Лэйк-Сіці, паставіла пікапы Chevrolet Avalanche для транспарціроўкі Алімпійскага агню. На шляху да алімпійскага стадыёна эстафета пераадолела 13500 міль і прайшла праз 46 штатаў.
Канструкцыя Пікап прапаноўваўся ў дзвюх асноўных версіях — 1500 і 2500 (базавая і "heavy duty"). Аўтамабіль меў суцэльны корпус, прычым для павелічэння грузавога адсека магчыма было скласці задняе сядзенне і прыбраць заднюю сценку кабіны.
Рухавікі серыі Vortec — 5,3-літровы (290 к.с. і 441 Н·м) і 8,1-літровы (340 к.с. і 617 Н·м). Акрамя задняга, быў даступны прывад на чатыры колы. Паўнапрывадная трансмісія Autotrac Active 4WD — з падлучальным з дапамогай муфты пярэднім мостам, 4-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач і двухступеньчатым дэмультыплікатарам. Падвескі колаў — спружынныя, незалежная пярэдняя і залежная задняя.
Бяспека Вынікі тэста NHTSA: Chevrolet Avalanche 4 Door '2003 Бяспека кіроўцы пры франтальным удары 15px15px15px15px15px Бяспека пасажыраў пры франтальным удары 15px15px15px15px15px Бяспека кіроўцы пры бакавым удары не ацэньвалася Бяспека пасажыраў пры бакавым удары не ацэньвалася Бяспека пры перавароце 15px15px15px15px15px
Chevrolet Avalanche GMT 900 (2006—2013) thumb|Chevrolet Avalanche (2006—2013) thumb|Chevrolet Avalanche Z71 Black Diamond Другое пакаленне дэбютавала ў 2006 годзе.
Рухавікі — V8 аб'ёмам 5,3 літры магутнасцю 320 к.с. і аб'ёмам 6,0 літраў магутнасцю 355 к.с. Каробка перадач — чатырохступеньчатая, аўтаматычная.
У 2013 годзе выпуск быў спынены. Завяршэнне выпуску было адзначана спецыяльнай лімітаванай серыяй Black Diamond.
Бяспека Вынікі тэста NHTSA: Chevrolet Avalanche 4 Door '2007 Бяспека кіроўцы пры франтальным удары 15px15px15px15px15px Бяспека пасажыраў пры франтальным удары 15px15px15px15px15px Бяспека кіроўцы пры бакавым удары 15px15px15px15px15px Бяспека пасажыраў пры бакавым удары 15px15px15px15px15px Бяспека пры перавароце 15px15px15px15px15px
Продажы ў ЗША Статыстыка продажаў у ЗША 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013 52 955 89 372 93 482 80 566 63 186 57 076 55 550 35 003 16 432 20 515 20 088 23 995 16 986
Літаратура
Спасылкі
Гл. таксама Chevrolet Suburban Cadillac Escalade EXT
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Avalanche