Вуліца Веры Харужай — вуліца ў Савецкім і Цэнтральным раёнах Мінска. Названа ў гонар Веры Захараўны Харужай (1903—1942), удзельніцы вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Віцебску.
Перасячэнні Ідзе ад плошчы Якуба Коласа. Перасякаецца з вуліцамі: Якуба Коласа Куйбышава Максіма Багдановіча Старавіленская Крапоткіна Гая Бульвар Шаўчэнкі Чарвякова Старавіленскі тракт
Забудова № 21 — жылы дом з крамай «Кірмаш» (архітэктары В. Ачайкін, В. Ладыгіна). Першапачаткова гэта быў універмаг «Зорка» (). 2 ліпеня 2007 крама стала філіялам УП «Кірмаш»УП «КИРМАШ». Краткая история. № 29 — будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» (1973, архітэктары І. Боўт, Л. Сагалаў, У. Сакалоўскі). дамы № 10/1, 14, 18/1, 22, 24/2 атрымалі мянушку «кукурузы» па прычыне сваёй архітэктурнай формыГородской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое //Інтэрфакс.
Славутыя жыхары У доме № 48 па вул. В. Харужай у 1967—1973 гг. жыў Уладзімір Караткевіч. Таксама пэўны час на гэтай вуліцы жылі паэты Анатоль Вярцінскі і Алесь Разанаўhttps://belisrael.info/?p=24897, мовазнавец Зміцер Саўкаhttps://nn.by/?c=ar&i=178667.
Спасылкі
Вуліца Веры Харужай на map.by
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)