Вуліца Чарвякова — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Назву ў гонар Аляксандра Рыгоравіча Чарвякова (1892—1937), беларускага савецкага дзяржаўнага дзеяча, аднаго са стваральнікаў БССР, атрымала ў 1967 годзеhttps://minsk-old-new.com/life/pereimenovaniya/pereimenovaniya-v-1960-e-i-dalshe .
Дом № 8 знакаміты тым, што ў ім з 1970 года працяглы час жылі пяць Герояў Савецкага Саюза. З 2010 года на гэтым доме вісіць мемарыяльная дошкаhttps://news.21.by/society/2010/09/10/151771.html.
У доме № 18 з 1967 года жыве вядомы літаратуразнавец Адам Мальдзісhttps://belisrael.info/?p=24789. Насупраць гэтага дома ў 1960—1990-х гадах знаходзіўся Старажоўскі рынак, на месцы якога ў 2000-х былі адноўлены брацкія могілкі часоў Першай сусветнай вайны (скрыжаванне вуліц Веры Харужай і Чарвякова).
У жніўні 2020 года, падчас пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў, у адным з двароў вуліцы побач з домам № 62 і будынкамі па Смаргоўскім тракце ўзнікла стыхійная «Плошча Перамен» (іншыя нефармальныя назвы: «двор перамен» і «плошча ды-джэяў перамен»).
На сцяне вентыляцыйнай будкі невядомыя намалявалі партрэты гукааператараў з Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Кірыла Галанава і Уладзіслава Сакалоўскага, якія незапланавана ўключылі запіс песні Віктара Цоя «Перемен!» на афіцыйным мерапрыемстве 6 жніўня 2020 года ў Кіеўскім скверы. Мурал з выявай гукааператараў, пачынаючы з сярэдзіны жніўня 2020 года, шмат разоў замалёўвалі супрацоўнікі камунальных служб і адмывалі (або стваралі наноў) жыхары навакольных дамоўнайти в Минске «Площадь перемен». На Яндекс.картах появилось легендарное место // Телеграф.
У снежні 2021 года ў скверы насупраць дома № 4 па ініцыятыве азербайджанскага ўрада з'явіўся помнік Нізамі Гянджэвіhttps://belisrael.info/?p=29649.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска