Алег Анатолевіч Дулуб (нар. , , Беларуская ССР) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам украінскага клуба ЛНЗ з Чаркасаў.
Клубная кар’ера Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3, гуляў у розных беларускіх клубах, а таксама ў Польшчы, Расіі, Латвіі, Чэхіі, Кітаі і Фінляндыі.
Алег Дулуб стаў першым у чэмпіянатах Латвіі, хто забіў пяць мячоў у адной гульніFutbols/SA. — 2008. — Снежань. — С. 30..
Трэнерская кар’ера Трэнерскую кар’еру пачаў у 2002 годзе, калі стаў галоўным трэнерам дзяржынскай «Лівадыі», якая ў той час выступала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. Пазней быў трэнерам у дублі «Дарыды» і другой камандзе «Мінска». З 2007 па 2014 года працаваў асістэнтам галоўнага трэнера ў розных клубах беларускай Вышэйшай лігі.
У маі 2015 года ўзначаліў клуб Першай лігі «Крумкачы», які вывеў у Вышэйшую лігу. У кастрычніку 2016 года стаў галоўным трэнерам украінскага «Карпаты»Олег Дулуб - главный тренер "Карпат", але па заканчэнні сезона 2016/17 у чэрвені 2017 года пакінуў пасаду па сямейных абставінахДулуб покинул «Карпаты».
У верасні 2017 года ўзначаліў адэскі «Чарнаморац», але пакінуў пасаду галоўнага трэнера ў снежні таго ж года. У студзені 2018 года стаў новым галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭБАТЭ объявил о назначении Олега Дулуба на пост главного тренера. Пачаў сезон у Вышэйшай лізе з 8 перамог запар, аднак прайграў у Суперкубку і Кубку Беларусі брэсцкаму «Дынама». 3 чэрвеня 2018 года, на наступны дзень пасля паражэння ў чэмпіянаце Беларусі ад «Гарадзеі», Дулуб быў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера барысаўчанБАТЭ уволил Дулуба.
У сакавіку 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі U-19Юниорскую (U-19) сборную Беларуси возглавил Олег Дулуб, а ў маі таго ж года ўзначаліў казахстанскі клуб «Атырау»Олег Дулуб возглавил казахстанский "Атырау". У верасні 2019 года, пасля пяці запар паражэнняў у чэмпіянаце Казахстана, кантракт спецыяліста з клубам быў разарваныОфициально: "Атырау" объявил о расторжении контракта с Дулубом.
У студзені 2021 года зноў стаў галоўным трэнерам «Крумкачоў»НФК "Крумкачы" объявили о возвращении на пост главного тренера Олега Дулуба. Пакінуў пасаду ў чэрвені 2021 годаОлег Дулуб покинул пост главного тренера "Крумкачоў".
У верасні 2021 года быў прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера ўкраінскага «Львова»Дулуб официально представлен в качестве главного тренера "Львова". Быў звольнены з пасады ў сакавіку 2023 года.
У жніўні 2023 года ўзначаліў чаркаскі ЛНЗ.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія Катэгорыя:Ігракі ФК Бабруйск Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Янтар Устка Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Югра Ніжневартаўск Катэгорыя:Ігракі ФК Словацка Катэгорыя:Ігракі ФК Блазма Катэгорыя:Ігракі ФК Дынабург Катэгорыя:Ігракі ФК Далянь Шыдэ Катэгорыя:Ігракі ФК КПВ Кокала Катэгорыя:Ігракі ФК КПТ-85 Кемі Катэгорыя:Ігракі ФК ТП-47 Катэгорыя:Ігракі ФК СКАФ Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Лівадыя Дзяржынск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Лівадыя Дзяржынск Катэгорыя:Трэнеры ФК Мінск-2 Катэгорыя:Трэнеры ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Трэнеры ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Трэнеры ФК БАТЭ Катэгорыя:Трэнеры юніёрскай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Атырау Катэгорыя:Трэнеры ФК Львоў Катэгорыя:Трэнеры ФК ЛНЗ Чаркасы