Іван Мікалаевіч Антановіч (нар. 27 чэрвеня 1958, в. Лобча, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 27 чэрвеня 1958 года ў вёсцы Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Ляхавіцкі саўгас-тэхнікум МСГ БССР, Беларускую ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію.

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў намеснікам начальніка вытворчасці ўчастка па раслінаводстве калгаса імя Фрунзе Лунінецкага раёна, старшым спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным эканамістам, сакратаром парткама, намеснікам старшыні, інжынерам-будаўніком калгаса «За Радзіму» Столінскага раёна, загадчыкам аддзела эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Столінскага райвыканкама, старшынёй калгаса «17 Партз’езд», старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Сямігосцічы», старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Новая Прыпяць» Столінскага раёна. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Новая Прыпяць» Столінскага раёна.

У 2016 годзе выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Брэсцкай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Спасылкі

Старонка на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Столінскага раёна Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання