Пештэра-ку-Оасэ (, літаральна «пячора з косткамі») — археалагічная стаянка каля горада Аніна ў Румыніі. Знаходзіцца ў Карпацкіх гарах над Дунаем. У пячоры Пештэра-ку-Оасэ выяўленыя найстаражытныя ў Еўропе рэшткі краманьёнцаў, датаваныя узростам каля 35-40,5 тыс. гадоў тамуTrinkaus, E., Milota, Ş., Rodrigo, R., Gherase, M., Moldovan, O. (2003), Early Modern Human Cranial remains from the Peştera cu Oase, Romania in Journal of Human Evolution, 45, pp. 245—253 (недаступная спасылка)Румыния: найдена челюстная кость древнейшего Homo sapiens Европы .

Сківіца, знойдзеная ў пячоры, досыць масіўная і некаторымі даследчыкамі памылкова прыпісвалася неандэртальцу. Аналіз ДНК сківіцы Oase 1, знойдзенай спелеолагамі ў 2002 годзе, паказаў, што дадзены індывід мужчынскага полу, які жыў 40 тыс. гадоў таму, меў у ліку сваіх нядаўніх продкаў неандэртальца (у папярэдніх 4-6 пакаленнях)Early European may have had Neanderthal great-great-grandparentНайден ближайший праправнук пары сапиенса и неандертальца. Oase 1 быў уладальнікам мітахандрыяльнай гаплагрупы NAn early modern human from Romania with a recent Neanderthal ancestor. У Oase 1 першапачаткова была вызначана Y-храмасомная гаплагрупа F, але ў 2016 годзе група Позніка вызначыла ніжэйшую Y-хромосомную субкладу K2a*, роднасную гаплагрупе NO, як у усць-ішымскага чалавекаPalaeolithic DNA from Eurasia Posnik G. D. et al. (2016) Punctuated bursts in human male demography inferred from 1,244 worldwide Y-chromosome sequences, Nature Genetics, 48, 593–599 (Poznik supp. fig. 15)..

Падлетак Пештэра-ку-Оасэ 2 вельмі падобны да Дар-эс-Солтан II H5 з МарокаАфрика. Древнейшие находки: становление Homo sapiens.

Спасылкі Human fossils set European record, BBC News A jaw-some discovery: Earliest modern human fossils in Europe found in bear cave, Record, Washington University of St.Louis

Катэгорыя:Археалогія ў Румыніі Катэгорыя:Карпаты Катэгорыя:Знаходкі гамінідаў Катэгорыя:Палеаліт Еўропы Катэгорыя:Пячоры Румыніі Катэгорыя:Караш-Северын