Рэйк’явікская ратуша () — ратуша, знаходзіцца на возеры Т’ёрнін у цэнтры ісладскай сталіцы Рэйк’явіку на мяжы старога горада.
Праект ратушы распрацавала архітэктарскае бюро «Studio Granda». Пабудавана з бетона ў 1987—1992. Складаецца з двух будынкаў. Усходні ўваход знаходзіцца з боку моста над возерам Т’ёрнін.
Побач з кабінетамі гарадскога кіравання знаходзіцца 3D-мадэль Ісландыі. Памяшканні выкарыстоўваюцца таксама для выстаў.
Катэгорыя:Славутасці Рэйк’явіка Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:Ратушы