Тро́сенка — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 28 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4 м/км. Пачынаецца з меліярацыйнай канавы за 0,7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Тросна. Упадае ў Дняпро прыкладна за 1,5 км на ўсход ад вёскі Нізоўцы, на поўнач ад Шклова. Вадазбор на паўднёвых схілах Аршанскага ўзвышша.
Каля ракі вёскі Тросна, Малая Лотва, Вялікая Лотва, Тросенка, Нізоўцы.
Літаратура — С. 101.
Ліст карты N-36-61. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1978—1982 гг.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна