Сталінгра́дскі фронт утвораны 12 ліпеня 1942 года на базе палявога ўпраўлення войскаў Паўднёва-Заходняга фронту, у складзе 21-й, 62-й, 63-й і 64-й армій, пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза С. К. Цімашэнкі.
Склад фронту
Арміі 21-я армія; 24-я армія; 28-я армія; 38-я армія; 51-я армія; 57-я армія; 62-я армія; 63-я армія; 64-я армія; 66-я армія; 1-я гвардзейская армія; 2-я гвардзейская армія; 1-я танкавая армія; 4-я танкавая армія; 8-я паветраная арміяСталинградский фронт.
Злучэнні франтавога падпарадкавання
Стралковыя, паветрана-дэсантныя і кавалерыйскія злучэнні 38-я стралковая дывізія 131-я стралковая дывізія 169-я стралковая дывізія 196-я стралковая дывізія 208-я стралковая дывізія 223-я стралковая дывізія 229-я стралковая дывізія 299-я стралковая дывізія 244-я стралковая дывізія 399-я стралковая дывізія 77-ы ўмацаваны раён
Артылерыйскія і мінамётныя злучэнні 281-ы гвардзейскі мінамётны дывізіён 56-ы гвардзейскі мінамётны полк 76-ы гвардзейскі мінамётны полк 457-ы гарматны артылерыйскі полк 594-ы гарматны артылерыйскі полк 416-ы знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк 493-ці знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк 502-гі знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк 1183-ці знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк 1257-ы знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк Асобны мінамётны полк (без нумара) 400-ы асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён 47-ы гвардзейскі мінамётны полк (без 246-га дывізіёна) 76-ы гвардзейскі мінамётны полк (без 346-га дывізіёна) 79-ы гвардзейскі мінамётны полк 90-ы гвардзейскі мінамётны полк 209/18-ы гвардзейскі мінамётны полк 111/19-ы гвардзейскі мінамётны полк 275/51-ы гвардзейскі мінамётны полк 358/83-ці гвардзейскі мінамётны полк 226-ы зенітны артылерыйскі дывізіён
Бранятанкавыя і механізаваныя злучэнні 2-і танкавы корпус: 26-я танкавая брыгада 39-я танкавая брыгада 99-я танкавая брыгада 69-я танкавая брыгада 254-я танкавая брыгада 2-я мотастралковая брыгада 12-я танкавая брыгада 6-я танкавая брыгада 84-я танкавая брыгада 133-я танкавая брыгада 135-я танкавая брыгада 163-я танкавая брыгада 188-я танкавая брыгада 189-я танкавая брыгада 36-ы асобны аўтабранятанкавы батальён 37-ы асобны аўтабранятанкавы батальён
Інжынерныя войскі 43-я інжынерная брыгада спецыяльнага прызначэння 19-я сапёрная брыгада 21-я сапёрная брыгада 17-ы гвардзейскі батальён мінёраў 44-ы асобны інжынерны батальёнДобрин М.К. - Выпускники - Каталог статей - СОВЕТСКИЙ ПЕРИОД УЧИЛИЩА 56-ы асобны інжынерны батальён 119-ы асобны інжынерны батальён 241-ы асобны інжынерны батальён 44-ы пантонна-маставы батальён 47-ы пантонна-маставы батальён 103-ці пантонна-маставы батальён 105-ы пантонна-маставы батальён 107-ы пантонна-маставы батальён 126-ы пантонна-маставы батальён 160-ы пантонна-маставы батальён 1504-ы асобны мінна-саперны батальён
Авіяцыйныя часці 38-я рухомая авіяцыйная рамонтная майстэрняОАО "558 АВИАЦИОННЫЙ РЕМОНТНЫЙ ЗАВОД".
Камандуючы склад
Камандуючыя Маршал Савецкага Саюза С. К. Цімашэнка Генерал-лейтэнант В. М. Гардоў Генерал-палкоўнік А. І. Яроменка
Члены Ваеннага Савета М. С. Хрушчоў
Начальнікі штаба Генерал-лейтэнант Генерал-маёр Генерал-маёр К. А. Каваленка Генерал-маёр Г. Ф. Захараў Генерал-маёр з кастрычніка 1942 года.
Камандуючыя артылерыяй фронту Генерал-маёр артылерыі Гусакоў А. А. з ліпеня 1942 па верасень 1942 года. Генерал-маёр артылерыі Мацвееў В. М. з кастрычніка 1942 па люты 1943 года.
Дзеянні фронту Перад Сталінградскім фронтам стаяла задача: абараняючыся ў паласе шырынёй 520 км, спыніць далейшае прасоўванне праціўніка.
У пачатковы перыяд абарончых дзеянняў пад Сталінградам праціўнік пераўзыходзіў савецкія войскі па асабоваму складу ў 1,7 разы, у артылерыі і танках у 1,3 разы, па колькасці самалётаў — больш чым у 2 разы.
У сувязі з прарывам нямецкімі войскамі савецкага фронту на паўднёва-заходнім накірунку Сталінградскі фронт атрымаў задачу спыніць праціўніка, не дапусціць яго да Волгі, трывала абараняць мяжу па р. Дон.
17 ліпеня 1942 года авангард 6-й нямецкай арміі сустрэўся з перадавымі атрадамі 62-й і 64-й армій, высунутымі на далёкія подступы да Сталінграду.
Баі перадавых атрадаў з'явіліся пачаткам Сталінградскай бітвы 1942—1943 гадоў. Пасля 6 дзён баёў на гэтым рубяжы праціўнік вымушаны быў разгарнуць частку галоўных сіл 6-й арміі. Праз два тыдні з каўказскага напрамку на сталінградскі была перенакіравана 4-я нямецкая танкавая армія.
У сувязі з узрослай шырынёй паласы абароны (каля 800 км) фронт 7 жніўня 1942 года падзелены на Сталінградскі (21-я, 62-я, 63-я, 4-я танкавая, 16-я паветраная арміі) і Паўднёва-Усходні (51-я, 57-я і 64-я арміі), а 10 жніўня Сталінградскі фронт быў падпарадкаваны камандуючаму войскамі Паўднёва-Усходняга фронту. Дырэктывай ад 28 верасня 1942 года Стаўка ВГК скасавала адзінае камандаванне Паўднёва-Усходняга і Сталінградскага франтоў і 30 верасня 1942 года пераназвала Сталінградскі фронт у Данскі, а Паўднёва-Усходні — у СталінградскіСталинградский фронт (28-я, 51-я, 57-я, 62-я, 64-я агульнавайсковыя і 8-я паветраная арміі, а са снежня таксама 5-я ўдарная і 2-я гвардзейская арміі).
20 лістапада войскі Сталінградскага фронту перайшлі ў контрнаступленне і 23 лістапада ва ўзаемадзеянні з войскамі Паўднёва-3аходняга фронту акружылі 330-тысячную групоўку нямецка-фашысцкіх войскаў у міжрэччы Волгі і Дона. З 12 па 30 снежня яны правялі Кацельнікаўскую аперацыю, у выніку якой адбілі спробу праціўніка дэблакіраваць акружаныя пад Сталінградам войскі і разграмілі яго Кацельнікаўскую групіроўку.
1 студзеня 1943 года Сталінградскі фронт быў ператвораны ў Паўднёвы фронт.
Літаратура
Спасылкі
ААТ "558 АВІЯЦЫЙНЫ РАМОНТНЫ ЗАВОД" .
Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Катэгорыя:Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны