Юдзіта Ураціслаўна (1056/1058 год — ) — чэшская князёўна з дынастыі Пржэмыславічаў, жонка польскага князя Уладзіслава Германа.

Біяграфія

Сям’я Юдзіта другая з чатырох дзяцей чэшскага князя Ураціслава II і яго другой жонкі Адэлаіды, дачкі венгерскага караля Андраша I. Названа па бабулі з бацькавай лініі Юдыты фон Швейнфурт, якая памерла неўзабаве па яе нараджэнні. Іншымі дзецьмі былі Бржэціслаў II, Людміла (пазней манашка) і Ураціслаў, які маладым загінуў у баі.

Дзядзька Юдзіты, князь Спытыгнеў II, памёр у 1061 годзе, яго спадчыннікам стаў брат Ураціслаў II. У 1062 годзе — праз год — княгіня Адэлаіда памерла. Князь Ураціслаў II паўторна ажаніўся ў 1063 годзе са Святаславай, дачкой польскага князя Казіміра I. У гэтым шлюбе нарадзілася яшчэ пяць братоў і сясцёр — Баляслаў Оламаўцкі, які памёр незадоўга да свайго бацькі, Баржывой II, Уладзіслаў I, Сабеслаў I Ольдржых і Юдзіта (малодшая, потым у шлюбе з Вірпехтам II, графа гроецкага і бургграфа магдэбургскага) — зводных для старэйшай Юдзіты.

Шлюб У 1080 годзе Юдзіта выйшла замуж за польскага князя Уладзіслава I Германа (пляменніка сваёй мачахі), каб умацаваць нядаўні чэшска-польскі саюз. Паводле тагачасных гісторыкаў, княгіня Юдзіта займалася дабрачыннасцю, дапамагала бедным, паляпшала ўмовы для зняволеных. Пасля пяці гадоў бяздзетнага шлюбу гэта стала вострым пытаннем:

Які яна была бясплодная, то са слязьмі малілася Богу кожны дзень, прыносіла ахвяры, дапамагала ўдовам і сіротам, таксама шчодра адорвала золатам і срэбрам кляштары, загадвала святарам маліцца святым і пра міласць Божую паслаць ёй дзіця.

10 чэрвеня 1085 года Юдзіта з мужам была на каранацыі свайго бацькі, князя Ураціслава II, каралеўскай каронай. Праз год, 20 жніўня 1086 года, нарадзіўся доўгачаканы сын --будучы Баляслаў Крывавусты. Але княгіня не акрыяла ад наступстваў родаў і праз чатыры месяцы, 25 снежня 1086 года, памерла.

Праз тры гады, у 1089 годзе, Уладзіслаў Герман ажаніўся з удавой дзядзькі Юдзіты, венгерскага караля Шаламана, таксама Юдыт, якая болей вядома як Сафія, каб не блытаць з першай жонкай Уладзіслава.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1050-я гады Катэгорыя:Пржэмысловічы Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XI стагоддзя Катэгорыя:Княгіні і каралевы польскія Катэгорыя:Памерлі пры родах