Мікалай Андрэевіч Свірыдаў (нар. , в. Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1985).
Біяграфія Скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу (1967), Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1973). Служыў у Савецкай Арміі (1973 - 1974).
Навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, першы намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства і пладова-агародніны (1974 - 1995).
Працаваў у Дзяржкантролі Републікі Беларусь (1997 - 2000). З 2001 года начальнік аддзела канцэрна Белдзяржхарчпром.
Навуковая дзейнасць Аўтар каля 50 навуковых публікацый.
Узнагароды і званні Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР у 1986 годзе.
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 2003.
Катэгорыя:Кандыдаты сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі