Міні-ГЭС «Алешына», Варапаеўская ГЭС — міні-гідраэлектрастанцыя, размешчаная на рацэ Заражанка Пастаўскага раёна. Назва прынята ад былога фальварка Алешына, які знаходзіўся па абодва бакі плаціны. Пабудавана ў 1959 годзе з вызначанай магутнасцю 155 кВт. Напор 7,4 м.
З-за нерэнтабельнасці была закансервавана. Уведзена пасля аднаўлення 01.05.2001 года з вызначанай магутнасцю 200 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі 1710 тыс. кВт/гадз.
Знаходзіцца на балансе ААТ «Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат»Мець міні-ГЭС – вельмі выгадная справа // СБ Беларусь сегодня.
У 2014—2015 гадах планавалася рэканструкцыя з павелічэннем магутнасці да 225 кВт.
Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Электрастанцыі паводле алфавіта Катэгорыя:Электрастанцыі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Эканоміка Пастаўскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1959 годзе Катэгорыя:Алешына (Пастаўскі раён)