Банка Серанілья (, ) — затоплены каралавы атол у Карыбскім моры. Вылучаюцца 4 дробныя выспы. Агульная плошча падводнай часткі — каля 1200 км².

Банка была адкрыта іспанцамі ў 1510 г. У нашы дні з'яўляецца часткай тэрытарыяльных вод Калумбіі, што аспрэчваецца з боку ЗША, Нікарагуа і Гандураса. З 1982 г. на адной з высп дзейнічае маяк.

Спасылкі Marine Regions · Serranilla Bank (Bank) The Sharks of Serranilla

Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора Катэгорыя:Астравы Калумбіі Катэгорыя:Спрэчныя тэрыторыі ў Амерыцы