Фрыдрых I Ваяўнічы (;  — ) — курфюрст Саксоніі з 1423 года, маркграф Майсена пад імем Фрыдрых IV Сварлівы () з 1381 года, з дынастыі Ветынаў. Старэйшы сын маркграфа майсенскага Фрыдрыха III Строгага.

Біяграфія У 1381 годзе атрымаў у спадчыну разам са сваімі братамі Георгам (памёр у 1402 годзе) і Вільгельмам II бацькаўскі прастол і кіраваў спачатку пад апекай маці. Паводле падзелу з дзядзькамі (братамі бацькі) у 1382 годзе атрымаў разам з братамі Остэрланд, марку Ландсберг, Пляйсенланд, некаторыя гарады ў Цюрынгіі (Орламюндэ, Кала, Ена, Наўмбург і інш.) і матчыныя спадчынныя ўладанні — Кобург.

У 1389 годзе браты павялічылі свае ўладанні купляй горада Заальфельда, а ў 1400 годзе — Кёнігсбергскай акругі.

Пасля смерці іх дзядзькі, Вільгельма Аднавокага ў 1407 годзе, Фрыдрых і Вільгельм атрымалі паводле Наўмбургскага дагавора (1410) палову Майсена, якая прылягала да іх уладанняў. Фрыдрых узяў сабе Остэрланд, з якой у 1423 годзе саступіў Вільгельму Лейпцыг. Калі апошні памёр, не пакінуўшы спадчыннікаў, яго частка перайшла да Фрыдрыха (1425).

Ваенная кар’ера Фрыдрых паспяхова вёў шматлікія войны. У 1388 годзе ён дапамагаў свайму дзядзьку, нюрнбергскаму бургграфу Фрыдрыху V, супраць франконскіх гарадоў.

У 1391 годзе ў саюзе з Тэўтонскім ордэнам ваяваў супраць польскага караля Ягайлы. Калі імператар Венцаслаў адмовіўся выдаць за Фрыдрыха сваю сястру Ганну, Фрыдрых перайшоў на бок пфальцграфа Рупрэхта, ворага імператара.

У 1409 годзе ён ахвотна прыняў прафесараў, якія сышлі з Пражскага ўніверсітэта, і заснаваў у Лейпцыгу ўніверсітэт.

Атрыманне курфюрства У час гусіцкіх войнаў быў галоўным саюзнікам імператара Сігізмунда. У падзяку за гэта апошні дараваў Фрыдрыху курфюрства Саксонію, галоўнай часткай якога было герцагства Саксен-Вітэнберг, у якім у 1422 годзе згасла Асканійская дынастыя. Новыя ўладанні Фрыдрыха, разам з яго ранейшым майсенскім маркграфствам, сталі называцца з гэтага часу Саксоніяй, а ў асобе Фрыдрыха тут замацавалася дынастыя Ветынаў.

Калі саксонскае войска было знішчана гусітамі каля Аўсіга, а імперскае войска пад камандваннем Фрыдрыха бегла пры іх відзе, Фрыдрых, ад гора, сканаў.

Сям’я У 1402 годзе Фрыдрых ажаніўся з Кацярынай Браўншвайг-Люнебургскай (1395—1442), дзеці: Кацярына (памерла ў маленстве) Фрыдрых II (1412—1464), наступны курфюрст Саксоніі, Сігізмунд (1416—1471), біскуп Вюрцбургскі ў 1440—1443 гг., Ганна (1420—1462), з 1436 г. у шлюбе з ландграфам Людвігам I Гесэнскім (1402—1458), Кацярына (1421—1476), з 1441 г. у шлюбе з курфюрстам Фрыдрыхам II Брандэнбургскім (1413—1471), Генрых (1422—1435) Вільгельм III Храбры (1425—1482), з 1445 года — ландграф Цюрынгіі, з 1457 — герцаг Люксембурга.

Літаратура

Horn, «Lebens- und Heldengeschichte F. des Streitbaren» (Лейпцыг, 1733).

Катэгорыя:Курфюрсты саксонскія Катэгорыя:Ветыны Катэгорыя:Ландграфы цюрынгскія Катэгорыя:Маркграфы майсенскія