Кагерэ́нтнасць (ад — «які знаходзіцца ў сувязі», «звязаны») — узгодненае працяканне ў часе некалькіх вагальных або хвалевых працэсаў.
Выяўляецца ў наяўнасці нязменных суадносін паміж фазамі розных ваганняў. Найпрасцейшы прыклад кагерэнтнасці — пастаянства рознасці фаз двух гарманічных ваганняў з аднолькавымі частотамі.
Кагерэнтныя светлавыя хвалі можна атрымаць дзяленнем пучка хваль ад адной (нялазернай) крыніцы святла або пры дапамозе лазераў, у радыёдыяпазоне — ад розных генератараў, якія працуюць на стабілізаванай частаце.
Кагерэнтнасць — неабходная ўмова ўзнікнення інтэрферэнцыі хваль.
Паняцце кагерэнтнасці выкарыстоўваецца ў хвалевай і квантавай оптыцы, квантавай механіцы, радыёфізіцы і радыётэхніцы.
Гл. таксама Інтэрферэнцыя святла
Літаратура С. 403.
Спасылкі Когерентность // Физическая энциклопедия
Катэгорыя:Тэорыя ваганняў Катэгорыя:Оптыка Катэгорыя:Хвалевая фізіка