Мікала́й Сцяпа́навіч Палянко́ў (, — ) — беларускі мастак. Член БСМ з 1956 года.

Біяграфія З 1938 па 1941 гады вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. У 1949 годзе паспяхова скончыў Растоўскае мастацкае вучылішча імя М. Б. Грэкава, дзе вучыўся пад кіраўніцтвам В. К. Дзежыца і Л. М. Лейтмана. З 1958 года ўдзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх выставах. Жывапісец, працаваў у галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажу. Ствараў партрэты працаўнікоў вёскі, лірычныя пейзажы Гомельшчыны.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў і працаваў у Гомелі, Беларусь.

Асноўныя творы «На іспытах» (1954) «У звальненні» (1964—1965) «Завочніца» «Час экзаменаў» (1967)

пра Вялікую Айчынную вайну: «Бярозавы сок» (1968—1969)

Катэгорыя:Мастакі Беларусі