Валянцін Аляксандравіч Догель (, — ) — савецкі заолаг, заснавальнік навуковай школы протазаолагаў і паразітолагаў. Член-карэспандэнт АН СССР (1939). Сын А. С. Догеля.
Біяграфія Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт у 1904 годзе, з 1913 года прафесар у ім.
З 1929 года ва Усесаюзным НДІ азёрнай і рачной гаспадаркі.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў адпраўлены ў эвакуацыю ў Алма-Ату, дзе стаў першым дырэктарам Інстытута заалогіі Казахскага філіяла АН СССР, кіраваў кафедрай заалогіі бесхрыбтовых Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1944 года — ў Заалагічным інстытуце АН СССР.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па протазаалогіі, паразіталогіі, эмбрыялогіі, параўнальнай анатоміі беспазваночных. Прапанаваў канцэпцыю полі- і алігамерызацыі гамалагічных органаў у эвалюцыі жывёл (1954). Аўтар падручнікаў «Агульная пратысталогія» (1951) і «Агульная протазаалогія» (1962, разам з Ю. І. Палянскім). Ленінская прэмія (1957, пасмяротна).
Літаратура
Катэгорыя:Дэканы СПбДУ Катэгорыя:Заолагі СССР