Пётр Міхайлавіч Раманоўскі (21 верасня 1919, Орша, Віцебская вобласць — 23 верасня 1977) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія У 1938 годзе скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча. Па заканчэнні быў накіраваны ва Усерасійскую Акадэмію мастацтваў.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, дзе ваяваў да вызвалення Беларусі — 3 чэрвеня 1944 года.

Працягнуў вучобу ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, які скончыў у 1948 годзе.

З 1948 па 1954 гады выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы.

Творчасць З 1949 года браў удзел у мастацкіх выстаўках. Працаваў у рэалістычным напрамку, у жанрах пейзажа, партрэта, сюжэтна-тэматычнай карціны.

Творы мастака захоўвацца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Каля 50 карцін прынесены ў дар г. Орша.

Вядомыя творы 1946 «Орша, 1946 год», «Дняпро», «Пакроўская царква», «Ільінская царква» 1951 «На канікулах» 1952 «Сяброўкі» 1958 «Уборка капусты» 1960 «Жыта» 1961 «Зямля кліча» 1963 «Залатая восень», «Зімовы пейзаж», «Над Нёманам», «Возера Сенеж» 1967 «Сын» 1970 «Мастак Акім Шаўчэнка» 1975 «Паэт Адам Русак»

Літаратура Воранава, І. Мастак жыццёвай праўды / І. Воранава // Народнае слова. — 2004. — 9 кастр. — С. 6. Ершов, И. Спрятанный талант / И. Ершов // Телеком-экспресс (Орша). — 2009. — 22 окт. — С. 7. Пакуты і радасці пошукаў // Яршоў, І. А. Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. — Магілёў, 2003. — С. 173—180. Раманоўскі Пётр Міхайлавіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн./рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 438. Яршоў, І. Вялікая Айчынная вайна ў творах мастакоў Оршы і Аршаншчыны / І. Яршоў // Телеком-экспресс (Орша). — 2009. — 7 мая, 14 мая.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны