Нэлі Багуслаўская (сапр. Нінэль Захараўна Багуслаўская; , Крывы Рог — ) — беларуская эстрадная спявачка (сапрана). Заслужаная артыстка БССР (1975).

Біяграфія Нарадзілася 21 чэрвеня 1935 года ў Крывым Рогу.

У 1958 годзе скончыла музычнае вучылішча ў Душанбэ. У 1962—1987 гадах салістка Беларускай філармоніі. У 1966 годзе перамагла на Усесаюзным конкурсе савецкай песні ў Маскве. У наступным годзе Нэлі Багуслаўская стала салісткай ансамбля «Арбіта-67». Мастацкі кіраўнік калектыву Ізмаіл Капланаў неўзабаве стаў яе мужам.

У 1986 годзе перанесла інсульт і сышла са сцэны на дзевяць гадоў. Канчаткова спыніла выступаць у 2011 годзе, калі памёр Ізмаіл Капланаў.

Яе выканальніцкая манера вылучалася мяккасцю, шчырасцю, натуральнасцю. Сярод лепшых інтэрпрэтацый — песні «Белая Русь» Юрыя Семянякі, «Спадчына» Ігара Лучанка.

Памёрла 28 студзеня 2018 года. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках каля мужа Ізмаіла Капланава.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі