Пазітро́ній — звязаная сістэма часціц, электрона і пазітрона. Падобны на , дзе пратон заменены пазітронам.

Мае масу, роўную дзвюм электронным, а памеры ўдвая большыя за памеры атама вадароду. Утвараецца пры сутыкненнях павольных пазітронаў з атамамі рэчыва. У залежнасці ад узаемнай арыентацыі спінаў электрона і пазітрона адрозніваюць ортапазітроній (спіны часціц паралельныя; час жыцця с; распадаецца на 3 -кванты) і парапазітроній (антыпаралельныя; с; распадаецца на 2 -кванты).

Палярызаваны пазітроній, утвораны пазітронам, атрыманым пры бэта-распадзе, мае своеасаблівыя ўласцівасці: вектар яго спіна прэцэсіруе вакол напрамку магнітнага поля (тэарэтычна прадказана У. Р. Барышэўскім і эксперыментальна назіралася ў Інстытуце фізікі НАН Беларусі).

Уласцівасці і час жыцця пазітронія ў рэчыве адрозніваюцца ад характарыстык свабоднага пазітронія і вызначаюцца ўласцівасцямі рэчыва.

Выкарыстоўваецца для вывучэння фізіка-хімічных асаблівасцей рэчыва, напрыклад, хуткіх хімічных рэакцый атамарнага вадароду, працягласць працякання якіх параўнальная з часам жыцця пазітронія.

Гл. таксама Пратоній

Літаратура С. 517—518.

Спасылкі Позитроний // Физическая энциклопедия.

Катэгорыя:Квантавая электрадынаміка Катэгорыя:Атамы Катэгорыя:Квантавая хімія Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц