Па́мяці знíклых вё́сак — мемарыял, першы і адзіны такога кшталту ў Беларусі, прысвечаны населеным пунктам Вілейскага раёна, якіх не стала з 1939 па 2009 гады. Месціцца за паўночным краем горада Вілейкі, ля вёскі Снежкава пры дарозе на Куранец.

Гісторыя Усяго на Вілейшчыне за 70 гадоў па розных прычынах (спаленыя падчас Другой сусветнай вайны, затоплены пры стварэнні Вілейскага вадасховішча, далучаны да іншых) зніклі 253 населеныя пункты. Сёння іх засталося трохі больш за 400.

Ідэя мемарыяла належыць Яўгену Ігнатовічу і Анатолю Рогачу.

Архітэктар — Анатоль КапцюгУнікальнасць і памяць // «Вялейка-інфо».

Аднадумцы арганізавалі сапраўдную талаку і літаральна за некалькі тыдняў узвялі мемарыял “Дачка” Віліі-ракі. Энтузіясты з Вілейкі паўтарылі падарожжа графа Тышкевіча і ўзвялі помнік зніклым вёскам // «СБ. Беларусь сегодня». Афіцыйнае адкрыццё адбылося 30 чэрвеня 2009 года.Памяці зніклых вёсак // «Рэгіянальная газета»

Апісанне Планіроўка і размяшчэнне аб'ектаў выканана суадносна геаграфічнай карце раёна. Пачатак мемарыяла — «Хатынскі камень» у выглядзе перакуленага звона з назвамі 5 вёсак, якіх напаткаў лёс Хатыні, спаленых разам з жыхарамі ў 1941—1944 гадах. Драўляная скульптура, ахопленай полымем жаночай постаці, дапаўняе кампазіцыю. Калодзежны зруб з жураўлём, слуп з колам для буслянкі, абрысы вясковай хаты з прывіднымі рысамі. Сімвалічная сцяжынка вядзе па сімвалічнай вясковай вуліцы.

Трынаццаць валуноў, якія размяшчаюцца па дзвюх спіралях (падобна малекуле ДНК), сімвалізуюць трынаццаць сельскіх саветаў Вілейскага раёна. На кожным камяні — мемарыяльная шыльда з назвамі зніклых вёсак.

Яшчэ адзін камень змяшчае пералік вёсак, якія ўліліся ў гарадскую рысу Вілейкі. Цэнтральнае месца займае 15-тонны валун са зваротнымі словамі да наведвальнікаў.І маёнткі, і млыны // «Культура»

Літаратура Родевич Н., Ракович В., Колосова О. "Вилейский край" - Минск, УП "Донарит", 2014

Спасылкі

Афіцыйны сайт Вілейскага райвыканкама

Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі Катэгорыя:Славутасці Вілейкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Капцюга