Ма́лешаў, або Малы́ Ма́лешаў, Ма́лішаў, Ме́лешаў, Ме́лішаў (м.), Ма́лешава, Ма́лішава (н.). Сустракаюцца таксама варыянты Малы́ Ма́лешаў, Ма́лішаў, Ме́лешаў, Ме́лішаў, м.. Ма́лешава, Ма́лішава, н. (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета. Размешчаны на аўтадарозе Жыткавічы — Столін ().
Геаграфія Знаходзіцца за 3 км на паўночны ўсход ад Вялікага Малешава, за 8 км на захад ад Верасніцы, за 13 км на ўсход ад Альшан, за 43 км на паўднёвы захад ад Жыткавіч, 273 км ад Гомеля.
Транспартная сетка thumb|Дарожны знак на шашы пры ўездзе з боку Давыд-Гарадка. На шчыце напісана «Малішаў» Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планіроўка складаецца з бессістэмна размешчаных драўляных сядзіб.
Гісторыя Вядомы з 1471 года з рукапісных гістарычных крыніц. З 1565 года ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая маёмасць. У 1742 годзе 18 дымоў, у сялян 40 валоў, 6 коней; карчма, спадчыннае ўладанне князя Міхала Казіміра Радзівіла. У 1792 годзе ў Малым Малешаве пабудавана царква.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1855 годзе дваранін Герсовіч меў у вёсцы 200 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 года, у Малешаве была царква, вятрак, кузня. У 1903 годзе адкрыта школа. У 1908 годзе ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1944 года нямецкія акупанты спалілі 80 двароў і забілі 16 жыхароў. 99 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — вёска Верасніца).
У 2016 годзе ў ваколіцах Малешава знойдзена бронзавая , датаваная 1200—900 гадамі да н.э.Савицкая О. Кто потерял топор // Советская Белоруссия № 216 (25098). Четверг, 10 ноября 2016.
Інфраструктура Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне РУП «Белпошта».
Помнікі архітэктуры
Іаана-Багаслоўская царква
Вуліцы Беларуская вуліца Беларускі завулак Брадок вуліца Новая вуліца Кастрычніцкая вуліца Савецкая вуліца Садовая вуліца Саломы вуліца Сялянская вуліца Цэнтральная вуліца
Насельніцтва
Дынаміка 1811 год — 46 двароў. 1897 год — 69 двароў, 508 жыхароў (згодна перапісу). 1908 год — 579 жыхароў. 1921 год — 106 двароў, 783 жыхара. 1925 год — 122 двара. 1959 год — 962 жыхара(згодна перапісу). 1994 год — 625 жыхароў 2004 год — 239 гаспадарак, 570 жыхароў.
Вядомыя ўраджэнцы В. Каткоў — камандзір партызанскай брыгады імя У. І. Леніна ў Брэсцкай вобласці.
Цікавая інфармацыя Уваходзіць у так званую Агурковую краіну.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Верасніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна