Сена (, першапачаткова Парыж, Paris) — дэпартамент Францыі, які існаваў у 1790—1968 гадах, самы малы па тэрыторыі (480 кв. км), але самы значны па колькасці жыхароў у Францыі. Падзяляўся на тры акругі: Парыж, Сен-Дэні і Со (Sceaux). Быў скасаваны па законе ад 10 ліпеня 1964 года па рэарганізацыі парыжскага рэгіёна, а яго тэрыторыя была падзелена на чатыры новыя дэпартаменты:

Парыж (адна камуна з 20 акруг), О-дэ-Сен (27 камун), Сен-Сен-Дэні (24 камуны), Валь-дэ-Марн (29 камун).

Насельніцтва Быў адным з нешматлікіх дэпартаментаў у Францыі, насельніцтва якога ўвесь час расло ў XIX стагоддзі: у 1800 года налічвалася 630,5 тыс., у 1831 года 935 тыс., у 1851 годзе 1422 тыс., у 1872 годзе 2220 тыс., у 1881 годзе 2794 тыс.

Геаграфія Паверхня — раўнінная; узровень каля Парыжа — 26 м над морам. Галоўныя вышыні: Манмартр (100 м), М. Валерыен (104 м), каля Рані 92 м, каля Со 143 м. Рэкі Сена, Марна, Б’еўра і каналы Урк, Сен-Дэні і Сен-Мартэн. Глеба малаўрадлівая (вапнава-мергелістая), але з прычыны інтэнсіўнай апрацоўкі і ўгнаення вельмі прадукцыйная (садаводства і агародніцтва). Ламальні каменя і гіпсу.

Літаратура

Катэгорыя:З’явіліся ў 1790 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1968 годзе Катэгорыя:Гісторыя Парыжа Катэгорыя:Скасаваныя дэпартаменты Францыі