Шчо́рсаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Шчорсы.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 17 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лаўрышаўскага сельсавета.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1378 чалавек, з іх 96,5 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,3 % — палякі, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1024 чалавекі.

Насельніцтва, жыхароў: 1378 (2009 г.), 1207 (2017 г.).

Склад У склад сельсавета ўваходзіць 10 населеных пунктаў (2017 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Антонаўшчына вёска 26 Аўдзеевічы вёска 112 Балотца вёска 84 Гнесічы вёска 137 Дужае Поле хутар 2 Казённыя Лычыцы вёска 75 Лаўрышава вёска 146 Панямонь вёска 83 Ураджайная вёска 92 Шчорсы аграгарадок 621

Арганізацыі і прадпрыемствы ААТ «Шчорсы» Шчорсаўскае лясніцтва

Гандаль і сфера паслуг комплексна-прыёмны пункт у аграгарадку Шчорсы аддзяленне філіяла ААТ «АСБ Беларусбанк» у аграгарадку Шчорсы АТС у аграгарадку Шчорсы лазня ў аграгарадку Шчорсы аддзяленні паштовай сувязі ў аграгарадку Шчорсы і вёсцы Лаўрышава крамы ў аграгарадку Шчорсы, вёсках Гнесічы і Ураджайная.

Установы адукацыі ДУА «Шчорсаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа».

Установы аховы здароўя амбулаторыя ўрача агульнай практыкі ў аграгарадку Шчорсы ФАП у вёсцы Лаўрышава аптэка ў аграгарадку Шчорсы.

Культура Шчорсаўскі сельскі Дом культуры — цэнтр тэатральнай творчасці Лаўрышаўская сельская бібліятэка.

Славутасці Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр у вёсцы Гнесічы (XIII ст.). дуб Міцкевіча ў Шчорсах — помнік прыроды. палацава-паркавы комплекс Храптовічаў у Шчорсах — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII — пачатку XIX ст. Дзмітрыеўская царква ў аграгарадку Шчорсы (храм Святога Вялікапакутніка Дзмітрыя Салунскага) — помнік архітэктуры барока (1770—1776). Успенская царква ў вёсцы Лаўрышава (храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы) — помнік архітэктуры (1798). помнік святому Елісею Лаўрышаўскаму (1996).

Крыніцы

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155 (т.9). С. 161.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 339—341. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8. С. 240—241. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Любчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе